unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Ракава, Наталля Андрэеўна (кандыдат педагагічных навук ; педагогіка ; нар. 1950)

    Нарадзілася 22.10.1950, г. Брэст. Педагог, спецыяліст у галіне агульных пытанняў у педагогіцы. Кандыдат педагагічных навук (1992), дацэнт (1996).
    Адукацыя: Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (спецыяльнасць "Трыкатажная вытворчасць", кваліфікацыя "Інжынер-тэхнолаг", 1972), Усесаюзны навукова-даследчы інстытут прафесійна-тэхнічнай адукацыі, г. Ленінград (аспірантура, спецыяльнасць "Тэорыя і гісторыя педагогікі", 1990).
    Навуковыя інтарэсы: прафесійнае развіццё асобы; інавацыі ў педагогіцы; праблемы самакіравання ў маладзёжных калектывах; змястоўна-працэсуальныя аспекты вывучэння педагагічных дысцыплін; сістэмны падыход у арганізацыі інавацыйнай дзейнасці вышэйшай школы.
    Месца працы, пасада: Віцебскае праектна-канструктарскае бюро аўтаматызаваных сістэм кіравання (1972–1979, старшы інжынер), Віцебскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 46 (1979–1992, выкладчык спецдысцыплін), Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (з 1992; мастацка-графічны факультэт, кафедра педагогікі, з 2001 – загадчык кафедры). Інфармацыя на 2020.
    Узнагароды: грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2005), Ганаровая грамата Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта( 2006), Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2008).

        Варыянтная форма
    Rakava, Natallâ Andrèeŭna (нар. 1950)

        Гл. таксама
    Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава. Мастацка-графічны факультэт
    Ракова, Наталья Андреевна (кандидат педагогических наук ; педагогика ; род. 1950) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Совместная деятельность органов ученического и производственного самоуправления при подготовке рабочего современного типа : автореферат диссертации ... кандидата педагогических наук : 13.00.01 / Ракова Наталья Андреевна. ― Санкт-Петербург, 1991.
    Анкета вучонага.
    Фатаграфія.
    БД "Персональные страницы" Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.
    Рэпазіторый Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.
    Электронны каталог кніг Навуковай бібліятэкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.