Справка
Нарадзіўся 03.11.1972, г. Пружаны, Брэсцкая вобласць. Музыказнавец. Кандыдат мастацтвазнаўства (2002), дацэнт (2018).
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (спецыяльнасць "Музыказнаўства", кваліфікацыя "Музыказнавец, этнамузыколаг, выкладчык музыказнаўчых дысцыплін", 1996; аспірантура, 1999).
Навуковыя інтарэсы: інструментазнаўства; этнамузыкалогія; гісторыя і тэорыя музыкі; музычная культура Беларусі.
Месца працы, пасада: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (1999–2000, загадчык кабінета народнай музыкі), Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2000–2012, галоўны спецыяліст упраўлення вучэбных устаноў і навукова-даследчых устаноў, намеснік начальніка, начальнік упраўлення мастацтваў), Прыватная ўстанова адукацыі "Інстытут сучасных ведаў імя А. М. Шырокава" (з 2012, дэкан факультэта мастацтваў, дацэнт кафедры мастацкай творчасці і прадзюсарства, з 2016 – прарэктар па вучэбнай і навуковай рабоце). Інфармацыя на 2025.
Узнагароды: ганаровыя граматы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2008), Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2012).
E-mail: kazlovich72@gmail.com
Варыянтная форма
Kazlovič, Mihail Ivanavič (нар. 1972) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Музыкант — інструмент — музыка ў каляндарна-абходнай абраднасці беларусаў : дысертацыя ... кандыдата мастацтвазнаўства : 17.00.02 : абаронена 17.10.2002 : зацверджана 21.05.2003 / Казловіч Міхаіл Іванавіч. — Мінск, 2002.
Анкета вучонага.
Козлович Михаил Иванович // Современное искусство Республики Беларусь : справочник персоналий. — Минск, 2018. — С. 164—165.
Сайт Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава.