unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Навіцкі, Павел Іванавіч (кандыдат педагагічных навук ; фізічная культура і спорт ; нар. 1957)

    Нарадзіўся 02.09.1957, г. Віцебск. Педагог, спецыяліст у галіне фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі і адаптыўнай фізічнай культуры. Кандыдат педагагічных навук (1989), дацэнт (1992).
    Адукацыя: Віцебскі тэхнікум фізічнай культуры (кваліфікацыя "Настаўнік фізічнай культуры", 1978), Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава (спецыяльнасць "Фізічнае выхаванне", 1982), Усесаюзны навукова-даследчы інстытут фізічнай культуры, г. Масква (спецыяльнасць "Тэорыя і методыка фізічнага выхавання і спартыўнай трэніроўкі", 1988).
    Навуковыя інтарэсы: тэорыя і методыка адаптыўнай фізічнай культуры; методыка фізічнага выхавання; здаровы лад жыцця розных груп насельніцтва; інваспорт; фізічнае выхаванне ў спецыяльнай адукацыі дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
    Месца працы, пасада: Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (з 1982; факультэт фізічнай культуры і спорту, у 1996–2000 – загадчык кафедры лёгкай атлетыкі і спартыўных гульняў, у 2001–2015 – загадчык кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры і спорту, з 2016 – загадчык кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры і спартыўнай медыцыны). Інфармацыя на 2019.
    Узнагароды: Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1998), Ганаровая грамата Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (2010).

        Варыянтная форма
    Navіckі, Pavel Іvanavіč (нар. 1957)

        Гл. таксама
    Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава. Факультэт фізічнай культуры і спорту
    Новицкий, Павел Иванович (кандидат педагогических наук ; физическая культура и спорт ; род. 1957) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Рациональное соотношение упражнений различной направленности в физическом воспитании девушек 9-10 классов на уроках физкультуры : автореферат диссертации ... кандидата педагогических наук : 13.00.04 / Новицкий Павел Иванович. ― Москва, 1988.
    Анкета вучонага.
    БД "Персональные страницы" Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.
    Рэпазіторый ВДУ імя П. М. Машэрава.
    Электронны каталог кніг Навуковай бібліятэкі ВДУ імя П. М. Машэрава.