unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Несцяровіч, Віктар Іванавіч (кандыдат філалагічных навук ; мовазнаўства ; нар. 1956)

    Нарадзіўся 01.09.1956, в. Макарычы, Старадарожскі раён, Мінская вобласць. Мовазнавец, спецыяліст у галіне беларускага мовазнаўства. Кандыдат філалагічных навук (1983), дацэнт (2000).
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (спецыяльнасць "Беларуская мова і літаратура", 1977; аспірантура, спецыяльнасць "Беларуская мова", 1982).
    Навуковыя інтарэсы: кітабістыка; кітабы (арабскаалфавітныя рукапісы беларускіх татараў 17–19 стст.); фразеалогія; методыка выкладання беларускай мовы ў сярэдняй школе.
    Месца працы, пасада: Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (з 1978; у 1983–1993 – загадчык кафедры беларускай мовы, у 1993–2014 – дэкан факультэта беларускай філалогіі і культуры, з 2014 – філалагічны факультэт, кафедра беларускага мовазнаўства, дацэнт). Інфармацыя на 2019.
    Узнагароды: ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1993), Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1998), нагрудны знак Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь "Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь" (1994) і інш.

        Варыянтная форма
    Nescârovіč, Vіktar Іvanavіč (нар. 1956)

        Гл. таксама
    Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава. Факультэт гуманітарыстыкі і моўных камунікацый
    Нестерович, Виктор Иванович (кандидат филологических наук ; языкознание ; род. 1956) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Фразеологизмы в белорусских текстах, написанных арабским письмом (XVII―XIX вв.) : автореферат диссертации ... кандидата филологических наук : 10.02.02 / Нестерович Виктор Иванович. — Минск, 1983.
    Анкета вучонага.
    БД "Персональные страницы" Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.
    Рэпазіторый Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.
    Электронны каталог кніг Навуковай бібліятэкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.