Справка
Нарадзілася 04.07.1948, в. Каўшэлева, Шаркаўшчынскі раён, Полацкая вобласць (Мёрскі раён Віцебская вобласць). Матэматык, спецыяліст у галіне педагогікі і методыкі пачатковага навучання. Кандыдат педагагічных навук (1984), дацэнт (1986).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (спецыяльнасць "Матэматыка", 1971), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (аспірантура, спецыяльнасць "Тэорыя выхавання", 1984).
Навуковыя інтарэсы: методыка пачатковага навучання матэматыцы; тэорыя і методыка фарміравання элементарных матэматычных прадстаўленняў.
Месца працы, пасада: Матыкальская СШ і Пугачоўская 8-гадовая школа Брэсцкага раёна (1972), Далёкская СШ Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці (1973–1980, настаўнік матэматыкі, завуч па вучэбна-выхаваўчай рабоце), Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава (1980–1981, кафедра педагогікі і методыкі пачатковага навучання, асістэнт), Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (з 1984; кафедра педагогікі і методыкі пачатковага навучання, кафедра пачатковай адукацыі, з 2007 – педагагічны факультэт, кафедра дашкольнай і пачатковай адукацыі, дацэнт). Інфармацыя на 2019.
Узнагароды: граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1993, 1998), Ганаровая грамата Упраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама (1998), нагрудны знак "Выдатнік адукацыі" (1999).
Варыянтная форма
Lâŭčuk, Zoâ Klіmenc'eŭna (нар. 1948) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Экономическое воспитание учащихся 4–6 классов сельских школ в учебной и внеклассной работе по математике : автореферат диссертации ... кандидата педагогических наук : 13.00.01 / Левчук Зоя Климентьевна. ― Минск, 1984
Анкета вучонага.
З. К. Левчук : (к 50-летию со дня рождения) / В. М. Минаева // Веснік Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. — 1998. — № 4. — С. 110.
БД "Персональные страницы" Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.
Рэпазіторый Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.