unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Лауткіна, Святлана Уладзіміраўна (кандыдат псіхалагічных навук ; карэкцыйная педагогіка ; нар. 1962)

    Нарадзілася 04.05.1962, г. Віцебск. Псіхолаг, спецыяліст у галіне карэкцыйнай педагогікі і псіхалогіі. Кандыдат псіхалагічных навук (2012), дацэнт (2014).
    Адукацыя: Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава (спецыяльнасць "Педагогіка і методыка пачатковага навучання", 1983), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (спецыяльнасць "Дэфекталогія", 1988), Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны (аспірантура, спецыяльнасць "Педагагічная псіхалогія", 2003).
    Навуковыя інтарэсы: структурна-змястоўныя, аперацыянальныя і функцыянальныя характарыстыкі моўнай культуры; асаблівасці моўнай культуры дзяцей малодшага школьнага ўзросту з парушэннямі маўлення і нармальным маўленчым развіццём.
    Месца працы, пасада: Віцебскі дзяржаўны спецыяльны дзіцячы сад № 18 для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення (1983–2000, выхавальнік маўленчай групы, настаўнік-лагапед), Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (з 2000; педагагічны факультэт, кафедра карэкцыйнай работы, старшы выкладчык, дацэнт). Інфармацыя на 2019.
    Узнагароды: знак "Выдатнік народнай адукацыі" (1992).

        Варыянтная форма
    Lautkіna, Svâtlana Uladzіmіraŭna (нар. 1962)

        Гл. таксама
    Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава. Педагагічны факультэт
    Лауткина, Светлана Владимировна (кандидат психологических наук ; род. 1962) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Структурно-содержательные, функциональные и операционные характеристики языковой культуры : диссертация на соискание ученой степени кандидата психологических наук : 19.00.01 : защищена 08.06.2012 : утверждена 12.12.2012 / Лауткина Светлана Владимировна. ― Минск, 2011.
    Специфика эмоциональной сферы личности взрослых с интеллектуальной недостаточностью : монография / С. В. Лауткина, Н. А. Курносова. — Витебск, 2016.
    Метатеория психологического знания: теория и практика : монография / [В. А. Янчук и др.]. — Витебск, 2017.
    Анкета вучонага.
    БД "Персональные страницы" Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.
    Рэпазіторый ВДУ імя П. М. Машэрава.
    Электронны каталог кніг Навуковай бібліятэкі ВДУ імя П. М. Машэрава.