unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Лапушынская, Наталля Алегаўна (кандыдат філалагічных навук ; мовазнаўства ; нар. 1980)

    Нарадзілася 01.07.1980, гар. пас. Варапаева, Пастаўскі раён, Віцебская вобласць. Мовазнавец, спецыяліст у галіне выкладання замежных моў. Кандыдат філалагічных навук (2011).
    Адукацыя: Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (спецыяльнасць "Нямецкая мова. Англійская мова", кваліфікацыя "Настаўнік нямецкай мовы і англійскай мовы", 2002; аспірантура, спецыяльнасць "Руская мова", 2008).
    Навуковыя інтарэсы: супастаўляльная фразеалогія; лексікалогія; фразеалогія; тэарэтычная граматыка; інтэрпрэтацыя мастацкага тэксту; супастаўляльная тыпалогія нямецкай, рускай і беларускай моў.
    Месца працы, пасада: ПТВ-176, г. Віцебск (2002, выкладчык замежных моў); Інстытут сучасных ведаў імя А. М. Шырокава. Віцебскі філіял (2004, кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін і міжкультурных камунікацый, выкладчык); Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (з 2004; філалагічны факультэт, кафедра германскай філалогіі, дацэнт, у 2012–2016 – загадчык кафедры). Інфармацыя на 2019.

        Варыянтная форма
    Lapušynskaâ, Natallâ Alegaŭna (нар. 1980)

        Гл. таксама
    Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава. Факультэт гуманітарыстыкі і моўных камунікацый
    Лапушинская, Наталья Олеговна (кандидат филологических наук ; языкознание ; род. 1980) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Фразеологизмы с компонентами, называющими голову и ее части, в русском, белорусском и западногерманских языках: структурный, семантический, символический аспекты : диссертация ... кандидата филологических наук : 10.02.20 : защищена 15.09.2011 : утверждена 21.03.2012 / Лапушинская Наталья Олеговна. — Витебск, 2010.
    Анкета вучонага.
    БД "Персональные страницы" Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.
    Рэпазіторый Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.
    Электронны каталог кніг Навуковай бібліятэкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.