Справка
Нарадзіўся 15.01.1931, в. Плюскалаўцы, Бераставіцкі раён, Гродзенская вобласць. Гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1972).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (гістарычны факультэт, 1957).
Навуковыя інтарэсы: палітычная гісторыя Беларусі; гісторыя Вялікай Айчыннай вайны; гісторыя рабочага руху ў Польшчы.
Месца працы, пасада: Лішкаўская школа Бераставіцкага раёна (1957–1958, настаўнік), Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей (1958–1961, старшы навуковы супрацоўнік), Гродзенская абласная арганізацыя таварыства ''Веды'' (1961–1965, рэферэнт), Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1965–1968, загадчык кабінета, выкладчык кафедры гісторыі КПСС і палітэканоміі), Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы (1968–1997, асістэнт кафедры гісторыі КПСС, дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі, у 1973–1984 – загадчык кафедры).
Памёр 28.06.1998.
Варыянтная форма
Dzâško, Ivan Fëdaravič (1931—1998) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Борьба Коммунистической партии Западной Белоруссии за единый рабочий и народный фронт против фашизма и войны в 1934—1938 гг. : автореферат диссертации ... кандидата исторических наук : 07.571 / И. Ф. Дешко. — Минск, 1972.
Анкета вучонага (без анкеты).
Дзяшко Іван Фёдаравіч // Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы : біябібліяграфічны даведнік. — Гродна, 1999. — С. 159—160.
Дешко Иван Федорович // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 133.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.