Справка
Нарадзіўся 07.01.1902, в. Казацкія Балсуны, Веткаўскі раён, Гомельская вобласць. Эканаміст, спецыяліст у галіне эканомікі сельскай гаспадаркі.
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія сельскай гаспадаркі (кваліфікацыя "Аграном-эканаміст", 1929), Беларускі навукова-даследчы інстытут сельскай і лясной гаспадаркі імя У. І. Леніна пры СНК БССР (аспірантура).
Навуковыя інтарэсы: эканамічная тэорыя; сельская гаспадарка і аграрная палітыка ў Беларусі; стан сельскай гаспадаркі за мяжой.
Месца працы, пасада: Усесаюзны навукова-даследчы балотны інстытут (г. Мінск; навуковы супрацоўнік).
Рэпрэсіраваны. Арыштаваны (1937) і асуджаны асобай нарадай пры НКУС СССР як "удзельнік контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі", прыгавораны да вышэйшай меры пакарання (25.04.1938). Рэабілітаваны (1957).
Варыянтная форма
Bondar, Georgij Pâtrovič (1902—1938) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Аграрная рэвалюцыя : у сьвятле поглядаў Маркса, Энгельса і Леніна = Аграрная революция в свете взглядов Маркса, Энгельса и Ленина = The agrarian revolution under the point of vien of Marks, Engels and Lenin / Г. П. Бондар. — Менск, 1929. — 119, [1] c. : табл. — (Працы Беларускага навукова-дасьледчага інстытуту сельскае і лясное гаспадаркi iмя У. І. Леніна пры СНК БССР ; т. 13, вып. 8).
На буйных гаспадарках Германіі / Г. Бондар. — Мінск, 1931.
Сельское хозяйство Белоруссии на путях социалистической реконструкции / Г. Бондарь, П. Паниматко. ― Москва ; Ленинград, 1931.
Анкета вучонага (без анкеты).
Бондар Георгій Пятровіч // Навуковыя работнікі БССР [Машынапіс]. — Менск [Мінск], 1936. — С. 24. — Інфармацыя аб месцы нараджэння: в. К. Болсуны.
Бондар Георгій Пятровіч // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі : энцыклапедычны даведнік : у 10 т. / Леанід Маракоў. — Мінск, 2007. — Т. 4, кн. 1. — С. 89. — Інфармацыя аб месцы нараджэння: в. Балсуны (?), цяпер Бялыніцкі раён Магілёўскай вобласці.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.