![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Качан, Галіна Аляксееўна (кандыдат педагагічных навук ; сацыяльная педагогіка ; 1961—2019) |
Нарадзілася 30.05.1961, в. Стары Двор, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць. Педагог, спецыяліст у галіне сацыяльнай педагогікі і сацыяльнай работы. Кандыдат педагагічных навук (1995), дацэнт (2001).
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (спецыяльнасць "Фізіка", кваліфікацыя "Настаўнік фізікі сярэдняй школы", 1984; аспірантура, спецыяльнасць "Тэорыя і гісторыя педагогікі", 1994).
Навуковыя інтарэсы: вышэйшая педагагічная адукацыя; сацыяльная работа; сацыяльная педагогіка; прафесійная адукацыя ў галіне сацыяльнай работы.
Месца працы, пасада: Валевачская СШ Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці (1984–1987, настаўнік фізікі), Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (1988–2019; загадчык лабараторыі, у 1990–1999 – кафедра педагогікі, асістэнт, выкладчык, старшы выкладчык, дацэнт, з 1999 – факультэт сацыяльнай педагогікі і псіхалогіі, кафедра сацыяльна-педагагічнай работы, дацэнт, з 2012 – намеснік дэкана факультэта па вучэбнай рабоце).
Памерла 15.08.2019.
Варыянтная форма
Kačan, Galina Alâkseeŭna (1961—2019) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Развитие системы высшего педагогического образования в Белоруссии (в период с 1944 по 1960 годы) : автореферат диссертации ... кандидата педагогических наук : 13.00.01 / Качан Галина Алексеевна. — Минск, 1995.
Анкета вучонага.
Светлой памяти Г. А. Качан / А. П. Орлова // Мы і час : газета ВДУ імя П. М. Машэрава. — 2019. — 21 верасня (№ 15/16).
Сайт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.
Рэпазіторый ВДУ імя П. М. Машэрава.
Электронны каталог Навуковай бібліятэкі ВДУ імя П. М. Машэрава.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |