На главную |
---|
Справка
Лемеш, Уладзімір Піліпавіч (доктар сельскагаспадарчых навук ; заатэхнія ; 1908—1975) |
Нарадзіўся 22.03.1908, в. Падлессе, Слуцкі раён, Мінская вобласць. Спецыяліст у гаіне кармлення сельскагаспадарчых жывёл і тэхналогіі кармоў. Доктар сельскагаспадарчых навук (1952), прафесар (1954).
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія сельскай гаспадаркі (1929; аспірантура, 1931).
Навуковыя інтарэсы: вывучэнне хімічнага саставу і пажыўнасці кармоў Беларусі; распрацоўка мікраэлементнага жыўлення сельскагаспадарчых жывёл.
Месца працы, пасада: Дзяржаўны рэспубліканскі зоатэхнічныінстытут свінагадоўлі Народнага камісарыята земляробства БССР (г. Магілёў; 1931–1933, дацэнт кафедры кармлення сельскагаспадарчых жывёл), Ульянаўскі ветэрынарны тэхнікум (1941–1943, дырэктар), Куйбышаўскі сельскагаспадарчы інстытут (1943–1944, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце), Віцебскі ветэрынарны інстытут (1933–1941 і з 1944, зоаінжынерны факультэт, кафедра кармлення сельскагаспадарчых жывёл, у 1933–1941 – выконваючы абавязкі загадчыка, 1944–1975 – загадчык кафедры, 1933–1938 – дэкан факультэта, 1944–1968 – рэктар).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР" (1967).
Памёр 14.08.1975.
Варыянтная форма
Lemeš, Uladzimir Pilipavič (1908—1975) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
О роли некоторых микроэлементов в кормлении растущих свиней : диссертация … доктора сельскохозяйственных наук / В. Ф. Лемеш. — Витебск, 1950.
Анкета вучонага (без анкеты).
Лемеш Уладзімір Піліпавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1972. — Т. 6. — С. 301.
Лемеш Уладзімір Піліпавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 9. — С. 198.
Лемеш Владимир Филиппович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 437.
Лемеш Владимир Филиппович // Ветеринарная энциклопедия : в 2 т. — Минск, 2013. — Т. 2. — С. 25.
Сайт Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.
Рэпазіторый ВДАВМ.
Электронны каталог бібліятэкі ВДАВМ.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |