Справка
Нарадзіўся 00.00.1923, с. Бярозаўка, Варонежская вобласць, Расія. Фізіёлаг. Кандыдат ветэрынарных навук (1953). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Варонежскі зоаветэрынарны інстытут (1949).
Навуковыя інтарэсы: уплыў біялагічна актыўных рэчываў на фізіялагічную рэактыўнасць арганізма, крывяны ціск і дыханне; роля халінергічных і адрэнергічных сістэм і значэнне інтэрацэптыўнага кампанента ў механізме гэтага дзеяння; дзеянне біялагічна актыўных рэчываў на марфалагічную структуру нервовага апарату кішэчніка, утрыманне вітаміна B12 у печані і вітаміна C у розных тканках, эканамічная эфектыўнасць выкарыстання гэтых прэпаратаў і іх уплыў на прырост жывой масы у свіней.
Месца працы, пасада: Віцебскі ветэрынарны інстытут (1955–1991, дацэнт кафедры нармальной і паталагічнай фізіялогіі, у 1970–1980 – загадчык кафедры).
Памёр 00.00.1997.
Варыянтная форма
Sapažkoŭ, Sârgej Uladzimiravič (1923—1997) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Материалы по изменению иммунологической реактивности животного организма под влиянием "биогенных стимуляторов" академика В. П. Филатова : автореферат диссертации ... кандидата ветеринарных наук / С. В. Сапожков. — Киров, 1953.
Анкета вучонага (без анкеты).
Сапожков Сергей Владимирович // Книга памяти : биографические данные, воспоминания, свидетельства, рассказы о ветеранах Великой Отечественной войны, чья судьба связана с Витебской государственной академией ветеринарной медицины. — Витебск, 2005. — С. 94—95 : фото.
[Сапожков Сергей Владимирович] // Учреждение образования "Витебская ордена "Знак Почета" государственная академия ветеринарной медицины : история и современность (к 90-летию со дня основания), 1924—2014. ― Витебск, 2014. — С. 239.
Сайт Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.