Справка
Нарадзіўся 28.07.1951, пас. Штэргрэс, Іванаўскі раён, Варашылаўградская вобласць (Краснадонскі раён, Луганская вобласць), Украіна. Біяфізік. Кандыдат біялагічных навук (1985), старшы навуковы супрацоўнік (1988).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Фізіка", спецыялізацыя "Біяфізіка", 1973).
Навуковыя інтарэсы: электрафізіялогія раслінных клетак; даследаванне сістэм іоннага транспарту плазматычнай мембраны расліннай клеткі; біялагічнае тэсціраванне навакольнага асяроддзя і хімічных злучэнняў; праблемы радыеэкалогіі; даследаванне фізіялагічна актыўных рэчываў расліннага паходжання.
Месца працы, пасада: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (з 1973, старшы інжынер лабараторыі рэгуляцыі абмену рэчываў), Інстытут эксперыментальнай батанікі АН Беларусі (з 1974, навуковы супрацоўнік лабараторыі фотабіялогіі, старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі бялка і рэгуляцыі абмену рэчываў, лабараторыі радыеэкалогіі раслін), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (з 1996, біялагічны факультэт, дацэнт кафедры клетачнай біялогіі і біяінжынерыі раслін).
Памёр 27.05.2016.
Варыянтная форма
Kudrašoŭ, Anatolij Pâtrovič (1951—2016) |
Kudryashov, A. P. (1951—2016) (англійская мова) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Транспорт аминов в клетках nitella plexilis : автореферат диссетации ... кандидата биологических наук : 03.00.02 / Кудряшов Анатолий Петрович. — Минск, 1985.
Анкета вучонага (без анкеты).
Анатолий Петрович Кудряшов (1951—2016) / Т. А. Будкевич, Г. Д. Матусов, Ж. М. Анисова // Ботаника (исследования). — Минск, 2016. — Вып. 45. — С. 437—438.
Сайт біялагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Электронны каталог Фундаментальнай бібліятэкі БДУ.
Электронная бібліятэка БДУ.
Сайт "eLIBRARY.RU"
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.