unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Грыгор'еў, Сямён Аляксандравіч (кандыдат філалагічных навук ; мовазнаўства ; 1921—1995)

    Нарадзіўся 01.05.1921, в. Клётчына, Віцебская вобласць. Мовазнавец, спецыяліст у галіне беларускага і рускага мовазнаўства. Кандыдат філалагічных навук (1953), дацэнт (1974). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Ленінградскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. І. Герцэна (факультэт народаў Поўначы), Інстытут мовазнаўства АН СССР (аспірантура, 1953).
    Навуковыя інтарэсы: беларуская дыялекталогія; фанетыка; словаўтварэнне у беларускіх гаворках; беларуская лексікаграфія і лексікалогія; беларуская літаратурная мова.
    Месца працы, пасада: Сасноўская СШ Віцебскага раёна (з 1948, настаўнік нямецкай мовы), Інстытут мовазнаўства АН СССР (1953–1954, старшы навуковы супрацоўнік), Мазырскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Н. К. Крупскай (1955–1962, старшы выкладчык кафедры рускай і беларускай моў), Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы (з 1962, старшы выкладчык кафедры рускай і беларускай моў, дацэнт кафедры рускай мовы, у 1968–1973 – загадчык кафедры рускай мовы).
    Памёр 18.03.1995.

        Варыянтная форма
    Grygor'eŭ, Sâmën Alâksandravič (1921—1995)

        Гл. таксама
    Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Філалагічны факультэт
    Григорьев, Семен Александрович (кандидат филологических наук ; языкознание ; 1921—1995) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Междометные глагольные формы в витебских говорах белорусского языка и смежных с ними переходных смоленских говорах : автореферат диссертации ... кандидата филологических наук / С. А. Григорьев. — Москва, 1953.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Грыгор'еў Сямён Аляксандравіч // Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы : біябібліяграфічны даведнік. — Гродна, 1999. — С. 142—143.
    Сайт "In memoriam".