unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Бандарэнка, Васіль Канстанцінавіч (кандыдат гістарычных навук ; нар. 1917)

    Нарадзіўся 09.05.1917, г. Сальск, Растоўская вобласць, Расія. Гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1952).
    Адукацыя: Маскоўскі дзяржаўны гісторыка-архіўны інстытут (гістарычны факультэт, 1940; аспірантура, 1946).
    Навуковыя інтарэсы: гісторыя рэвалюцыйнага і рабочага руху; праблемы антычнай эстэтыкі; краязнаўства; гістарыяграфія.
    Месца працы, пасада: Дзяржаўны архіў Кіраўскай вобласці (1940–1943, старшы навуковы супрацоўнік), Ленінградскае аддзяленне Цэнтральнага гістарычнага архіва СССР (1946–1947, старшы навуковы супрацоўнік), Цэнтральны дзяржаўны архіў Літоўскай ССР (1948–1957, намеснік дырэктара па навуковай рабоце), па сумяшчальнасці Вільнюскі дзяржаўны ўніверсітэт і Вільнюскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1952–1957, кафедра гісторыі, выкладчык), Чэчэна-Інгушскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1957–1964, кафедра гісторыі, старшы выкладчык), Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы (1964–1981, кафедра ўсеагульнай гісторыі, дацэнт).

        Варыянтная форма
    Bandarènka, Vasil' Kanstancinavič (нар. 1917)

        Гл. таксама
    Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму
    Бондаренко, Василий Константинович (кандидат исторических наук ; род. 1917) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Проекты архивной реформы в России 60—70-х годов XIX века : автореферат диссертации ... кандидата исторических наук / В. К. Бондаренко. — Москва, 1952.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Бандарэнка Васіль Канстанцінавіч // Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы : біябібліяграфічны даведнік. — Гродна, 1999. — С. 53—54.
    Гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. Да 50-годдзя з дня заснавання і развіцця / Крэнь І. П. // Подготовка педагогических и научных кадров историков и развитие исторической науки Беларуси : материалы республиканской научно-практической конференции, 30 сентября 2004 г., Гродно, Республика Беларусь. — Гродно, 2005. — С. 3—23. — У змесце інфармацыя пра Бандарэнку В. К.
    Сайт факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы.