![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Ладыгін, Барыс Іванавіч (доктар тэхнічных навук ; будаўніцтва ; 1896—1981) |
Нарадзіўся 29.01.1986, г. Сквіра, Кіеўская вобласць, Украіна. Спецыяліст у галіне будаўніцтва аўтамабільных дарог. Доктар тэхнічных навук (1957), прафесар (1958). Член-карэспандэнт АН БССР (1959).
Адукацыя: Петраградскі інстытут інжынераў шляхоў зносін (1921).
Навуковыя інтарэсы: трываласць і даўгавечнасць дарожных пакрыццяў; класіфікацыя грунтоў; прымяненне мясцовых каменных матэрыялаў у дарожным будаўніцве; дарожныя бетоны.
Месца працы, пасада: Дзяржаўная планавая камісія БССР (з 1926), Галоўнае ўпраўленне шашэйных дарог і аўтамабільнага транспарту БССР (з 1929, начальнік планава-эканамічнага аддзела), Беларускі навукова-даследчы аўтадарожны інстытут (1931–1938, загадчык секцыі), Саратаўскі аўтамабільна-дарожны інстытут (1938–1954, з 1946 – загадчык кафедры, у 1951–1953 – дэкан факультэта), Беларускі політэхнічны інстытут (факультэт гідратэхнічнага і дарожнага будаўніцтва, у 1958–1966 – загадчык кафедры "Будаўніцтва аўтамабільных дарог", з 1966 – прафесар-кансультант).
Памёр 30.10.1981.
Варыянтная форма
Ladygin, Barys Ivanavič (1896—1981) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Исследование пригодности слабых каменных материалов для асфальтобетонных покрытий : автореферат диссертации ... доктора технических наук / Ладыгин Б. И. — [Москва], 1955.
Анкета вучонага (без анкеты).
Ладыгін Барыс Іванавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1972. — Т. 6. — С. 243.
Ладыгін Барыс Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 9. — С. 96.
Ладыгин Борис Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 391.
Ладыгин Борис Иванович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928—2018. — Минск, 2018. — С. 425—426.
Слово об отце / Ариадна Борисовна Ладыгина // Автомобильные дороги и мосты. — 2008. ― № 2. ― С. 133―136.
Сайт "Вікіпедыя".
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |