unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Ташлыкоў, Ігар Серафімавіч (доктар фізіка-матэматычных навук ; фізіка ; 1946—2016)

    Нарадзіўся 04.06.1946, г. Канка, Карэя (КНДР). Фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1989), прафесар (1992). Член Нью-Ёркскай акадэміі навук (1994), Беларускага фізічнага таварыства (1995).
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Фізіка", спецыялізацыя "Фізіка цвёрдага цела", 1969; аспірантура, 1973).
    Навуковыя інтарэсы: радыяцыйная фізіка цвёрдага цела, іонна-прамянёвае мадыфікаванне ўласцівасцей паверхняў металаў, паўправаднікоў, эластамераў; ядзерна-фізічныя метады даследавання элементнага саставу, сканіруючая зондавая мікраскапія; уласцівасці і механізмы змочвання паверхні; тонкія плёнкі электракантактаў і паглынальныя слаі сонечных элементаў і элементаў оптаэлектронікі.
    Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1972–1989, Навукова-даследчы інстытут прыкладных фізічных праблем, старшы навуковы супрацоўнік), Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (1989–2003, прафесар), Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка (з 2003, фізічны факультэт, прафесар кафедры агульнай фізікі, у 2007–2013 – загадчык кафедры, з 2013 – прафесар кафедры фізікі і методыкі выкладання фізікі, у 2003–2007 – дэкан факультэта).
    Узнагароды: стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2012).
    Памёр 07.06.2016.

        Варыянтная форма
    Tašlykoŭ, Igar Serafimavič (1946—2016)
    Tashlykov, I. S. (1946—2016) (англійская мова)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (Мінск). Фізічны факультэт
    Ташлыковы (дынастыя / сям'я)
    Ташлыков, Игорь Серафимович (доктор физико-математических наук ; физика ; 1946—2016) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Модифицирование и исследование структуры в кристаллах с разными типами связей (Si, GaAs, Ni) ядерно-физическими методами : диссертация ... доктора физико-математических наук : 01.04.16 ; 01.04.07 : защищена 17.03.1989 : утверждена 18.08.1989 / Ташлыков Игорь Серафимович. — Харьков, 1988.
    A model of oxide layer growth on Ag+ and Pt+ ion implanted nickel anode in aqueous alkaline solution / I. S. Tashlykov // Thin Solid Films. — 1997. — Vol. 307, iss. 1/2. — P. 106—109.
    Анкета вучонага.
    Ташлыкоў Ігар Серафімавіч / Я. Г. Міляшкевіч // Беларуская энцыклапедыя : 18 т. — Мінск, 2002. — Т. 15. — С. 466.
    Ташлыков Игорь Серафимович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 189—190.
    Сайт "Википедия".