Справка
Нарадзіўся 15.09.1903, г. Драгічын, Брэсцкая вобласць. Спецыяліст у галіне фізіялогіі раслін. Кандыдат біялагічных навук (1941), дацэнт (1947). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія сельскай гаспадаркі (1926).
Навуковыя інтарэсы: пытанні марфалогіі і анатоміі пластыднага апарату раслін і накапленне ў іх пігментаў; структура і развіццё ў антагенезе фотасінтэзуючага апарату раслін; даследаванні па барацьбе з паляганнем сельскагаспадарчых культур; мікраскапія.
Месца працы, пасада: Беларускі сельскагаспадарчы інстытут (1926–1934, навуковы супрацоўнік, асістэнт), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1931–1941 і 1945–1971, біялагічны факультэт, кафедра фізіялогіі і біяхіміі раслін, у 1960–1971 – загадчык кафедры, 1948–1952 – дэкан факультэта).
Узнагароды: медалі "За победу над Германией в Великой Отечественной войне 1941–1945 гг.", "За трудовую доблесть" (1949), Гангаровая грамата Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1961) і інш.
Памёр 08.12.1971.
Варыянтная форма
Kališevič, Sârgej Uladzimiravič (1903—1971) |
Калішэвіч, Сяргей Владзіміравіч (1903—1971) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага (без анкеты).
Калішэвіч Сяргей Владзіміравіч // Навуковыя работнікі БССР [Машынапіс]. — Менск [Мінск], 1936. — С. 79.
Калишевич С. Вл. // Научные работники Белорусской Советской Социалистической Республики : справочник. — Минск, 1927. — С. 13.
Сайт біялагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.