Справка
Нарадзіўся 30.10.1936, в. Белін, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць. Спецыяліст у галіне тэарэтычных асноў электратэхнікі. Кандыдат тэхнічных навук (1972), дацэнт (1976).
Адукацыя: Пінскі гідрамеліярацыйны тэхнікум, Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Электрычныя станцыі", 1964).
Навуковыя інтарэсы: разлік і аналіз электрычных і электронных пераўтваральных ланцугоў.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны інстытут па праектаванні водагаспадарчага і меліярацыйнага будаўніцтва ("Белдзіправадгас", тэхнік-гідратэхнік), Алжырская Народная Дэмакратычная Рэспубліка (1985–1988, выкладчык), Беларуская дзяржаўная політэхнічная акадэмія (з 1964, кафедра "Агульная электратэхніка", дацэнт, у 1977–1983 – загадчык кафедры).
Памёр 01.12.1996.
Варыянтная форма
Garbaruk, Vasil' Mikalaevič (1936—1996) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Аналитический расчет феррорезонансных цепей на заданный закон изменения магнитной индукции : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 05.276 / В. Н. Горбарук. — Минск, 1972.
Анкета вучонага (без анкеты).
Васіль Мікалаевіч Гарбарук // Памяць : Драгічынскі раён. — Мінск, 1997. — С. 427.
Сайт кафедры "Электратэхніка і электроніка" Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта".
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.