Справка
Нарадзілася 28.10.1928, г. Ленінград (Санкт-Пецярбург), Расія. Архітэктар. Доктар архітэктуры (1983), прафесар (1985).
Адукацыя: Уральскі політэхнічны інстытут (1956), Беларускі політэхнічны інстытут (аспірантура, 1964).
Навуковыя інтарэсы: прасторавае фарміраванне гарманічнага жыццёвага асяроддзя грамадства сродкамі горадабудаўніцтва і ландшафтнай архітэктуры; навукова-метадычныя асновы ландшафтнай і прыродаахоўнай падрыхтоўкі архітэктараў у вну.
Месца працы, пасада: Уральскі навукова-даследчы і праектны інстытут меднай прамысловасці ("Унипромедь", г. Свярдлоўск), Дзяржаўны саюзны завод № 233 (г. Масква), Беларускі дзяржаўны праектны інстытут ("Белдзяржпраект", 1958–1961), Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (з 1964, архітэктурны факультэт, кафедра "Горадабудаўніцтва", прафесар, у 1983–1994 – загадчык кафедры).
Узнагароды: Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2001) і інш.
Памерла 03.12.2004.
Варыянтная форма
Syčova, Ala Vasil'eŭna (1928—2004) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Архитектурно-ландшафтные проблемы преобразования и охраны окружающей среды : автореферат диссертации ... доктора архитектуры : 18.00.04 / Сычева Алла Васильевна. — Ленинград, 1981.
Градостроительная организация загородного отдыха детей (на примере Белоруссии) : автореферат диссертации ... кандидата архитектуры / А. В. Сычева. — Минск, 1964.
Анкета вучонага (без анкеты).
Сычова Ала Васілеўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2002. — Т. 15. — С. 325.
Сычова Ала Васілеўна // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1987. — Т. 5. — С. 208.
Сычева Алла Васильевна// Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 173.
Сычева Алла Васильевна // Архитекторы Советской Белоруссии : биографический справочник. — Минск, 1991. — С. 95.
Сычева Алла Васильевна // Кто есть кто : доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. — Минск, 2000. — С. 134—135.
Сайт "Ландшафтная архитектура".
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.