unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Злотнікаў, Анатолій Генадзьевіч (кандыдат эканамічных навук ; нар. 1944)

    Нарадзіўся 16.05.1944, г. Гомель. Сацыёлаг, дэмограф. Кандыдат эканамічных навук (1978), дацэнт (1988). Акадэмік Беларускай акадэміі сацыяльных навук (1999), Расійскай акадэміі сацыяльных навук (1998). Член Расійскага таварыства сацыёлагаў (2000). Аглядальнік газеты "Гомельская праўда" (1992–1995).
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (кваліфікацыя "Філосаф. Выкладчык філасофіі і грамадазнаўства", 1972), Інстытут сацыялагічных даследаванняў АН СССР (завочная аспірантура, 1978).
    Навуковыя інтарэсы: прыкладная сацыялогія; эканамічная сацыялогія; рэгіянальная сацыялогія; цякучасць кадраў; этнічная сацыялогія; сацыялогія чарнобыльскай катастрофы; сацыялагічныя аспекты канцэпцый лаўрэатаў нобелеўскай прэміі па эканоміцы; рэпрадуктыўныя паводзіны; міграцыя; працоўная міграцыя; працягласць жыцця; дэмаграфічная экспертыза.
    Пазапрафесійная дзейнасць: фізічная культура і спорт (шахматы, бадмінтон). Кандыдат у майстры спорту СССР (лёгкая атлетыка). Чэмпіён Беларускай ССР сярод юнакоў па лёгкай атлетыцы (1962).
    Месца працы, пасада: Віцебская швейная фабрыка "Сцяг індустрыялізацыі" (сацыёлаг, 1972–1973); Навукова-даследчы інстытут эканомікі і эканоміка-матэматычных метадаў планавання (г. Мінск, 1974–1975, Гомельскі аддзел НДІЭМП, 1975–1982); Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі (з 1982; дацэнт, кафедра філасофіі і навуковага камунізму, з 1989 – кафедра навуковых асноў кіравання, з 1994 – кафедра менеджменту і права, з 1999 – кафедра тэорыі і гісторыі кааперацыі; у 1999–2006 – загадчык кафедры тэорыі і гісторыі кааперацыі, у 2006–2011 – загадчык кафедры тэорыі кааперацыі і сацыялогіі; з 2011 – кафедра статыстыкі і АПК, дацэнт, прафесар, з 2017 – кафедра права і эканамічных тэорый, прафесар). Інфармацыя на 2019.
    Узнагароды: ганаровыя граматы Праўлення Белкаапсаюза (2009, 2019), Гомельскага філіяла Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014), Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (2016) і інш.
    E-mail: zlot@tut.by

        Варыянтная форма
    Zlotnіkaŭ, Anatolij Genadz'evič (нар. 1944)
    Злотніков, А. Г. (нар. 1944) (украінская мова)

        Гл. таксама
    Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі (Гомель). Факультэт эканомікі і кіравання
    Злотнікавы (дынастыя / сям'я)
    Злотников, Анатолий Геннадьевич (кандидат экономических наук ; род. 1944) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Анкета вучонага.
    Падрабязней...