![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Безбародаў, Міхаіл Аляксеевіч (доктар тэхнічных навук ; хімічная тэхналогія ; 1898—1983) |
Нарадзіўся 14.11.1898, г. Санкт-Пецярбург, Расія. Спецыяліст у галіне тэхналогіі сілікатных і тугаплаўкіх неметалічных матэрыялаў. Доктар тэхнічных навук (1938), прафесар (1934). Акадэмік АН БССР (1950).
Адукацыя: Петраградскі тэхналагічны інстытут (1923).
Навуковыя інтарэсы: фізічная хімія шкла і сілікатаў; сінтэз неарганічнага шкла; узнікненне дэфектаў у шкле і метады іх папярэджання; хімічная ўстойлівасць шкла; хімічны састаў старажытнага і сярэдневяковага шкла, яго датаванне і лакальная прыналежнасць.
Месца працы, пасада: Дзяржаўны фарфоравы завод імя М. В. Ламаносава (г. Ленінград), электралямпавы завод "Светлана" (г. Ленінград), Ленінградскі хіміка-тэхналагічны інстытут (з 1931, асістэнт), Прамысловая акадэмія (з 1933, дацэнт, прафесар), Фізіка-тэхнічны інстытут Туркменскага філіяла АН СССР (1942–1946, дырэктар), Беларускі політэхнічны інстытут (1935–1961, прафесар кафедры шкла і сілікатаў, у 1935–1941 і 1945–1961 – загадчык кафедры, 1957–1961 – загадчык праблемнай лабараторыі шкла і сілікатаў), адначасова Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі АН БССР (1957–1961, загадчык лабараторыі фізічнай хіміі шкла і сілікатаў).
Узнагароды: Дзяржаўная прэмія СССР (1951), ордэн "Знак Почета" (1945, 1948) і інш.
Памёр 03.02.1983.
Варыянтная форма
Bezbarodaŭ, Mihail Alâkseevič (1898—1983) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Изучение процессов стеклообразования при нагревании некоторых стекольных шахт : диссертация ... доктора технических наук / Безбородов М. А. — Москва, 1937.
Безбародаў Міхаіл Аляксеевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1970. — Т. 2. — С. 200.
Безбародаў Міхаіл Аляксеевіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : [у 5 т.]. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 70.
Безбородов Михаил Алексеевич / Н. Н. Костюкович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 227.
Безбородов Михаил Алексеевич // Национальная академия наук Беларуси : энциклопедический справочник. — Минск, 2017. — С. 57—58.
Михаил Алексеевич Безбородов (к 100-летию со дня рождения) / Ф. А. Лахвич [и др.] // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя хімічных навук. — 1999. — № 1. — С. 137—138.
Фатаграфія.
ЗЭК Беларусі.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |