unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Зіманскі, Вадзім Элдаравіч (кандыдат філалагічных навук ; мовазнаўства ; нар. 1968)

    Нарадзіўся 12.11.1968, г. Віцебск. Мовазнавец, спецыяліст у галіне беларускага мовазнаўства. Кандыдат філалагічных навук (2002), дацэнт (2003).
    Адукацыя: Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава (спецыяльнасць "Педагогіка і методыка пачатковага навучання", 1992), Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (спецыяльнасць "Беларуская мова і літаратура", 1997; аспірантура, спецыяльнасць "Мовазнаўства", 2001), Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы (спецыяльнасць "Педагагічныя вымярэнні", кваліфікацыя "Спецыяліст па педагагічных вымярэннях", 2011).
    Навуковыя інтарэсы: гістарычная граматыка беларускай мовы; гісторыя беларускай літаратурнай мовы; царкоўнаславянская мова; беларуская палеаграфія; сучасная беларуская арфаграфія.
    Месца працы, пасада: Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (з 2001, філалагічны факультэт, кафедра беларускага мовазнаўства, з 2003 – дацэнт). Інфармацыя на 2019.

        Варыянтная форма
    Zіmanskі, Vadzіm Èldaravіč (нар. 1968)

        Гл. таксама
    Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава. Факультэт гуманітарыстыкі і моўных камунікацый
    Зиманский, Вадим Элдарович (кандидат филологических наук ; языкознание ; род. 1968)

        Крыніцы інфармацыі
    Мова беларускай пісьменнасці ранняга перыяду : на матэрыяле Вiслiцкага статута XV ст. : дысертацыя ... кандыдата фiлалагічных навук : 10.02.01 : абаронена 03.12.2002 : зацверджана 21.05.2003 / Зіманскі Вадзім Элдаравіч. — Віцебск, 2002.
    Падручны слоўнік старабеларускай літаратурнай мовы : каля 4000 лексем / [склад.: А. С. Дзядова, В. Э. Зіманскі]. — Віцебск, 2004.
    Параўнальная граматыка ўсходнеславянскіх моў : курс лекцый. У 2 ч. / В. Э. Зіманскі. — Віцебск, 2013—2014.
    Інавацыйныя тэхналогіі ў мовазнаўстве і методыцы яго выкладання : метадычныя рэкамендацыі / Г. А. Арцямёнак, В. Э. Зіманскі. — Віцебск, 2018.
    Анкета вучонага.
    БД "Персональные страницы" ВДУ імя П. М. Машэрава.
    Рэпазіторый ВДУ імя П. М. Машэрава.
    Электронны каталог кніг Навуковай бібліятэкі ВДУ імя П. М. Машэрава.