На главную |
---|
Справка
Іпацьеў, Аляксандр Мікалаевіч (доктар сельскагаспадарчых навук ; аграномія ; 1911—1969) |
Нарадзіўся 30.06.1911, г. Растоў-на-Доне, Расія. Селекцыянер, генетык. Доктар сельскагаспадарчых навук (1960), прафесар (1960). Член-карэспандэнт АН БССР (1969).
Адукацыя: Маскоўскі садова-агароднінны тэхнікум (1930), Сельскагаспадарчая акадэмія імя К. А. Ціміразева (1934).
Навуковыя інтарэсы: селекцыя, насенняводства, сістэматыка пладова-агароднінных культур.
Месца працы, пасада: Туркестанская селекцыйная станцыя, Цэнтральная кантрольна-насенная станцыя Народнага камісарыята земляробства РСФСР, Сельскагаспадарчая акадэмія імя К. А. Ціміразева (асістэнт, навуковы супрацоўнік кафедры селекцыі і насенняводства), Омскі сельскагаспадарчы інстытут імя С. М. Кірава (1936–1945, загадчык кафедры селекцыі садова-агароднінных культур), Мічурынскі садова-агароднінны інстытут (1945–1948, загадчык кафедры агародніцтва), Інстытут біялогіі АН БССР (1961–1965, загадчык аддзела радыяцыйнай генетыкі), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1962–1966, прафесар кафедры ссістэматыкі раслін, у 1965–1966 – загадчык кафедры), Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (1948–1961 – загадчык кафедры плодаагародніцтва, 1966–1969 – кафедры агародніцтва).
Памёр 08.08.1969.
Варыянтная форма
Ipac'eŭ, Alâksandr Mikalaevič (1911—1969) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Мировые ресурсы овощных растений, их селекционное использование и агротехника сортов : автореферат диссертации ... доктора сельскохозяйственных наук / А. Н. Ипатьев. — Москва, 1958.
Анкета вучонага (без анкеты).
Іпацьеў Аляксандр Мікалаевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1972. — Т. 5. — С. 136.
Іпацьеў Аляксандр Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 7. — С. 301.
Ипатьев Александр Николаевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 796.
Ипатьев Александр Николаевич // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 395—396.
Ипатьев Александр Николаевич / Л. И. Носевич // Садоводство : энциклопедия : в 3 т. — Кишинев, 1990. — Т. 1. — С. 503—504.
Фатаграфія.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2025 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |