unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Бохан, Мікалай Іванавіч (кандыдат тэхнічных навук ; аграінжынерыя ; 1932—2017)

    Нарадзіўся 25.12.1932, в. Карпавічы, Вілейскі раён, Мінская вобласць. Спецыяліст у галіне аўтаматызацыі сельскагаспадарчай вытворчасці. Кандыдат тэхнічных навук (1963), прафесар (1985).
    Адукацыя: Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (1957).
    Навуковыя інтарэсы: механізацыя і аўтаматызацыя працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці; сродкі аўтаматызацыі рамонту і аднаўлення сельскагаспадарчай тэхнікі; нетрадыцыйная энергетыка; аднаўляльныя крыніцы энергіі.
    Месца працы, пасада: Заходняя машынавыпрабавальная станцыя (навуковы супрацоўнік), АН БССР (лабараторыя сельскагаспадарчага прымянення торфу, канструктар), Цэнтральны навукова-даследчы інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Нечарназёмнай зоны СССР (навуковы супрацоўнік), Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт (з 1967, інжынерна-тэхналагічны факультэт, кафедра тэхналогіі і тэхнічнага забеспячэння працэсаў перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, прафесар, вядучы навуковы супрацоўнік, у 1975–1978, 1999–2003 – загадчык кафедры, 1978–1988 – прарэктар па навуковай рабоце).
    Узнагароды: знакі "Отличник социалистического сельского хозяйства", "Изобретатель СССР", медалі ВДНГ СССР і інш.
    Памёр 17.06.2017, пахаваны на радзіме.

        Варыянтная форма
    Bohan, Nikalaj Ivanavič (1932—2017)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт (Мінск). Інжынерна-тэхналагічны факультэт
    Бохан, Николай Иванович (кандидат технических наук ; агроинженерия ; 1932—2017) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Исследование резания торфа дисковыми фрезами и автоматического регулирования глубины фрезерования : автореферат диссертации ... кандидата технических наук / Н. И. Бохан. — Минск, 1963.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Бохан Мікалай Іванавіч / А. В. Нікіфараў // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 354.
    Бохан Мікалай Іванавіч // Памяць : Вілейскі раён. — Мінск, 2003. — С. 568—569.
    Бохан Николай Иванович // На очередном рубеже : БГАТУ в биографиях работников и выпускников : к 55-летию университета : в 2 кн. ― Минск, 2009. — Кн 2. — С. 68.