На главную |
---|
Справка
Чарнянкоў, Антон Іванавіч (кандыдат біялагічных навук ; 1902—1943) |
Нарадзіўся 00.00.1902, в. Іоны, Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць. Батанік, дэндролаг. Кандыдат біялагічных навук.
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія сельскай гаспадаркі.
Навуковыя інтарэсы: вывучэнне дрэў і хмызнякоў старадаўніх паркаў Беларусі; вывучэнне сартоў пладовых і ягадных раслін; феналагічныя назіранні; азеляняльныя работы ў гарадах і сельскай мясцовасці.
Месца працы, пасада: Цэнтральны батанічны сад АН БССР (з 1931, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела памалогіі).
Рэпрэсіраваны. Арыштаваны 31.07.1938. Прыгавораны да 3 гадоў заключэння ў працоўна-папраўчым лагеры. Вызвалены 11.07.1942 і прызваны ў рады Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі. Рэабілітаваны 02.04.1957.
Памёр 04.02.1943 (загінуў на фронце пад г. Ленінградам).
Варыянтная форма
Čarnânkoŭ, Anton Ivanavič (1902—1943) |
Чарненкаў, Антон Іванавіч (1902—1943) |
Гл. таксама
Цэнтральны батанічны сад (Мінск) |
Черненков, Антон Иванович (кандидат биологических наук ; 1902—1943) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага (без анкеты).
Чарнянкоў Антон Іванавіч // Навуковыя работнікі БССР [Машынапіс]. — Менск [Мінск], 1936. — С. 223.
Чарнянкоў Антон Іванавіч // Памяць : Мсціслаўскі раён. — Мінск, 1999. — С. 543.
Чарненкаў Антон Іванавіч // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991 : энцыклапедычны даведнік : у 3 т. / Леанід Маракоў. — Мінск, 2003. — Т. 2. — С. 325.
Черненков Антон Иванович // Возвращенные имена : сотрудники АН Беларуси, пострадавшие в период сталинских репрессий. — Минск, 1992. — С. 111—112.
История становления и развития Центрального ботанического сада НАН Беларуси // Центральный ботанический сад НАН Беларуси : сохранение, изучение и использование биоразнообразия мировой флоры / [В. В. Титок и др.]. — Минск, 2012. — С. 5—51. — Сведения доступны также по Интернету: http://hbc.bas-net.by/hbcinfo/books/Titok2012-3.pdf
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |