unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Ламбін, Леанід Мікалаевіч (кандыдат тэхнічных навук ; 1931—2009)

    Нарадзіўся 14.12.1931, г. Мінск. Спецыяліст у галіне аўтаматызаванага праектавання ў машынабудаванні. Кандыдат тэхнічных навук (1963), старшы навуковы супрацоўнік (1968).
    Адукацыя: Беларускі політэхнічы інстытут (спецыяльнасць "Апрацоўка металаў ціскам", 1954), Маскоўскі авіяцыйны інстытут (аспірантура, 1961).
    Навуковыя інтарэсы: метады і праграмныя сродкі аўтаматызацыі праектавання тэхналагічных працэсаў механічнай апрацоўкі, прынцыпіяльных гідраўлічных схем і блокаў кіравання гідраўлічнымі сістэмамі працяжных станкоў, разлікаў зубчастых перадач; стварэнне інфармацыйных тэхналогій для дыягностыкі і планавання лячэння зубасківічных анамалій і дэфектаў паяснічнага аддзела пазваночніка.
    Месца працы, пасада: Беларускі політэхнічны інстытут (з 1954, выкладчык кафедры начартальнай геаметрыі і інжынернай графікі), СКБ № 12 (г. Мінск, з 1960, старшы інжынер і кіраўнік групы тэхнічных разлікаў), Інстытут матэматыкі і вылічальнай тэхнікі АН БССР (з 1964), Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі (з 1965, у 1965–1969 – загадчык лабараторыі аўтаматызацыі тэхналагічнага праектавання, 1970–1990 – старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі аўтаматызацыі праектавання машынабудаўнічых канструкцый, з 1991 – лабараторыі даследавання аперацый).
    Памёр 31.10.2009.

        Варыянтная форма
    Lambin, Leanid Mikalaevič (1931—2009)

        Гл. таксама
    Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі (Мінск). Лабараторыя даследавання аперацый
    Ламбин, Леонид Николаевич (кандидат технических наук ; 1931—2009) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Полнота изображений в многомерной начертательной геометрии и приложения к многокомпонентным системам : автореферат диссертации ... кандидата технических наук / Ламбин Леонид Николаевич. — Москва, 1963.
    Анкета вучонага (без анкеты, па ўзгаденню з кіраўніцтвам АІПІ НАН Беларусі).
    Ламбин Леонид Николаевич // Объединенный институт проблем информатики : 40 лет. — Минск, 2005. — С. 134—135.
    Леонид Николаевич Ламбин — 50 лет в науке / Г. М. Левин [и др.] // Информатика. — 2010. — № 1. — С. 133—134. — Сведения доступны также по Интернету: https://inf.grid.by/jour/article/view/464/422#