Справка
Нарадзіўся 31.12.1923, в. Дзям'янаўка, Карабалыкскі раён, Кастанайская вобласць, Казахстан. Спецыяліст у галіне тэхнічнай кібернетыкі. Доктар тэхнічных навук (1969), прафесар (1972). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Стаўрапольскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1949), Фізічны інстытут імя П. М. Лебедзева АН СССР (аспірантура, 1950).
Навуковыя інтарэсы: статыстычныя праблемы тэхнічнай кібернетыкі; ідэнтыфікацыя працэсаў і дынамічных аб'ектаў; сістэмы кіравання; аўтаматызацыя навуковых даследаванняў.
Месца працы, пасада: Кабардзінскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1950–1954), Таганрогскі радыётэхнічны інстытут (1954–1958), Разанскі радыётэхнічны інстытут (1958–1961), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (з 1961, Вылічальны цэнтр, начальнік цэнтра), Інстытут матэматыкі і вылічальнай тэхнікі АН БССР (з 1963, старшы науковы супрацоўнік), Інстытут тэхнічнай кібернетыкі АН БССР (з 1965, з 1967 – загадчык лабараторыі чытальных аўтаматаў, з 1973 – аўтаматызацыі эксперыментальных даследаванняў, з 1989 – імітацыйнага мадэлявання, з 1989 – галоўны навуковы супрацоўнік), Растоўскі дзяржаўны будаўнічы ўніверсітэт (г. Растоў-на-Доне, з 1992).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР" (1985), Дзяржаўная прэмія БССР (1986) і інш.
Памёр 10.12.2009.
Варыянтная форма
Čagolin, Pëtr Mihajlavič (1923—2009) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Автоматизация анализа экспериментальных сигналов : автореферат диссертации ... доктора технических наук : 255 / Чеголин П. М. — Москва, 1968.
Определение собственных частот плоских балок и рам методом электрического моделирования : автореферат диссертации ... кандидата технических наук / Чеголин П. М. — Таганрог, 1957.
Анкета вучонага (без анкеты).
Чаголін Пётр Міхайлавіч / М. П. Савік // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 17. — С. 203.
Чеголин Петр Михайлович // Объединенный институт проблем информатики : 40 лет. — Минск, 2005. — С. 185—186.
Сайт часопіса "Информатика".
Сайт "Бессмертный полк".
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.