![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Чысцік, Алег Уладзіміравіч (доктар сельскагаспадарчых навук ; аграномія ; 1940—2014) |
Нарадзіўся 20.10.1940, в. Клімаўка, Гомельскі раён, Гомельская вобласць. Аграглебазнавец, аграхімік. Доктар сельскагаспадарчых навук (1992).
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (1969).
Навуковыя інтарэсы: фізіка-хімічныя асаблівасці эрадзіраваных глебаў, захаванне і абнаўленне іх урадлівасці; гарызантальная міграцыя радыенуклідаў у аграэкасістэмах і інш.
Месца працы, пасада: інстытут "Латдзіпразем" (г. Рыга, Латвія, з 1969, інжынер), Беларускі навукова-даследчы інстытут глебазнаўства і аграхіміі (з 1970, навуковы супрацоўнік), Міжнародны дзяржаўны экалагічны ўніверсітэт імя А. Д. Сахарава (Мінск, 1992–2012, дырэктар дэпартамента Міжнароднага вышэйшага каледжа, у 1999–2006 – загадчык кафедры экалагічнага маніторынгу, з 2006 – прафесар кафедры экалагічнага маніторынгу і менеджменту).
Узнагароды: нагрудны знак "Выдатнік адукацыі".
Памёр 23.11.2014.
Варыянтная форма
Čyscik, Aleg Uladzimiravič (1940—2014) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Агрохимические свойства дерново-подзолистых пылевато-суглинистых эродированных почв и особенности применения удобрений : автореферат диссертации ... доктора сельскохозяйственных наук : 06.01.04 ; 06.01.03 / Чистик Олег Владимирович. — Минск, 1992.
Агрохимическая характеристика эродированных дерново-подзолистых почв Центральной части БССР и эффективность удобрений на них : автореферат диссертации ... кандидата сельскохозяйственных наук : 06.01.04 / Чистик Олег Владимирович. — Рига, 1979.
Анкета вучонага (без анкеты).
Чысцік Алег Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 17. — С. 321.
Чистик Олег Владимирович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 548.
Чистик Олег Владимирович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2013. — Т. 3 : Гомельская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 476.
Памяти товарища : [Чистик Олег Владимирович : некролог] / С. С. Позняк [и др.] // Экологический вестник. — 2014. — № 4. — С. 118.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |