Справка
Нарадзіўся 17.01.1918, с. Уінскае, Пермская вобласць, Расія. Матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1951), прафесар (1951). Акадэмік АН Беларускай ССР (1966).
Адукацыя: Свярдлоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (фізіка-матэматычны факультэт, 1940), Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (аспірантура, 1943), Матэматычны інстытут імя У. А. Сцяклова АН СССР (дактарантура, 1951).
Навуковыя інтарэсы: дыферэнцыяльныя ўраўненні; тапалогія; прыкладная матэматыка; аўтаматычнае кіраванне; механіка.
Месца працы, пасада: Уральскі політэхнічны інстытут (1943–1960, прафесар, у 1951–1958 – загадчык кафедры), Матэматычны інстытут АН СССР імя У. А. Сцяклова (Свярдлоўскае аддзяленне, 1961–1966, загадчык аддзела матэматычнага аналізу), Інстытут матэматыкі АН Беларускай ССР (з 1966, загадчык лабараторыі прыкладной матэматыкі і механікі), адначасова Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1966–1967, загадчык кафедры метадаў аптымальнага кіравання факультэта прыкладной матэматыкі).
Узнагароды: ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1967), Дзяржаўная прэмія СССР (пасмяротна, 1972) і інш.
Памёр 05.07.1969.
Варыянтная форма
Barbašyn, Âŭgen Alâkseevič (1918—1969) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Метод сечений в теории динамических систем : автореферат диссертации ... доктора физико-математических наук / Барбашин Е. А. — Москва, 1951.
Анкета вучонага (без анкеты).
Барбашын Яўген Аляксеевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1970. — Т. 2. — С. 148.
Барбашын Яўген Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 2. — С. 304.
Барбашин Евгений Алексеевич / Н. Н. Костюкович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 202.
Барбашин Евгений Алексеевич // Национальная академия наук Беларуси : энциклопедический справочник. — Минск, 2017. — С. 55—56.
Барбашин Евгений Алексеевич (1918—1969) / Н. Н. Красовский // Известия Уральского государственного университета. — 2000. — № 16. — С. 4—8.
Агульнарасійскі матэматычны партал.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.