unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Герасімаў, Валянцін Васільевіч (кандыдат тэхнічных навук ; энергетыка ; 1938—2016)

    Нарадзіўся 07.08.1938, г. Варонеж, Расія. Энергетык. Кандыдат тэхнічных навук (1993).
    Адукацыя: Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Электрычныя станцыі, сеткі і сістэмы", 1960).
    Навуковыя інтарэсы: абсталяванне электрычных станцый.
    Месца працы, пасада: Бярозаўская ДРЭС (1960–1968, інжынер электратэхнічнай лабараторыі, намеснік начальніка электрацэха), Лукомльская ДРЭС (1968–1988, начальнік электрацэха, намеснік галоўнага інжынера, галоўны інжынер), Вытворчае аб'яднанне энергетыкі і электрыфікацыі "Віцебскэнерга" (1989–1991, генеральны дырэктар), Тэрытарыяльнае энергетычнае аб'яднанне "Беларусэнерга" (1991–1991, начальнік), Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь (1992–1994, міністр), Міністэрства паліва і энергетыкі Рэспублікі Беларусь (1994–1997, міністр), канцэрн "Белэнерга" (1997–2000, прэзідэнт), Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства электраэнергетыкі "ОДУ" (2001–2013, вядучы інжынер службы рэжымаў).
    Узнагароды: ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1981), званні "Заслужаны энергетык Беларускай ССР" (1987), "Заслужаны энергетык СНД" (2002) і інш.
    Памёр 20.05.2016.

        Варыянтная форма
    Gerasimaŭ, Valâncin Vasil'evič (1938—2016)

        Гл. таксама
    "АДУ", беларускае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства электраэнергетыкі (Мінск)
    Рэспубліка Беларусь. Міністэрства энергетыкі
    Герасимов, Валентин Васильевич (кандидат технических наук ; энергетика ; 1938—2016) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Повышение располагаемой мощности и эффективности энергетических установок : диссертация в форме научного доклада ... кандидата технических наук : 05.14.14 : 05.14.02 / Герасимов Валентин Васильевич. — Минск, 1993.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Герасимов Валентин Васильевич // Кто есть кто в энергетике Беларуси : энциклопедический справочник. ― Минск, 2004. — С. 211.
    Герасимов Валентин Васильевич (07.08.1938 — 20.05.2016) // Энергия и менеджмент. — Минск, 2016. — № 3. — С. 38.