Справка
Нарадзілася 30.08.1965, пас. Камунар, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць. Эканаміст. Кандыдат эканамічных навук (1999), дацэнт (2003).
Адукацыя: Гомельскі кааператыўны інстытут (спецыяльнасць "Таваразнаўства і арганізацыя гандлю прамысловымі таварамі", 1986; аспірантура, спецыяльнасць "Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай", 1998), Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы (Мінск; кваліфікацыя "Эканаміст. Выкладчык эканамічных дысцыплін", 2010).
Навуковыя інтарэсы: канкурэнтаздольнасць тавараў і суб'ектаў гаспадарання; таваразнаўства, экспертыза, бяспека непрадуктовых тавараў.
Месца працы, пасада: Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі (з 1986, камерцыйны факультэт, кафедра таваразнаўства, дацэнт, у 2008–2013 – намеснік дэкана факультэта камерцыі і менеджменту, 2013–2015 і з 2019 – улікова-фінансавага факультэта). Інфармацыя на 2019.
Узнагароды: граматы Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў (2017), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2018) і інш.
E-mail: fak_zkom@bteu.by
Варыянтная форма
Cèlikava, Larysa Uladzimiraŭna (нар. 1965) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Социально-экономические аспекты оценки конкурентоспособности субъектов рынка (на примере потребительской кооперации) : диссертация ... кандидата экономических наук : 08.00.05 : защищена 09.04.1999 : утверждена 30.06.1999 / Целикова Лариса Владимировна. — Гомель, 1998.
Товароведение. Одежно-обувные товары : учебное пособие / [В. Е. Сыцко и др.]. — Минск, 2016.
Инновации в структуре конкурентоспособности современного товара / В. Е. Сыцко, Л. В. Целикова // Проблемы и перспективы инновационного развития экономики : монография / [Е. П. Мельникова и др.]. — Донецк, 2018. — С. 186—196.
Анкета вучонага.
Целикова Лариса Владимировна // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. — Минск, 2001. — Т. 1. — С. 166.
Фатаграфія.
Сайт "Персональные страницы преподавателей БТЭУ".
Электронная бібліятэка Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.