Справка
Нарадзіўся 16.07.1906, г. Кіеў, Украіна. Спецыяліст у галіне эксплуатацыі чыгуначных сістэм. Доктар тэхнічных навук (1955), прафесар (1955).
Адукацыя: Маскоўскі інстытут інжынераў транспарту (1928).
Навуковыя інтарэсы: арганізацыя руху на чыгуначным транспарце; павышэнне эксплуатацыйнай надзейнасці транспартных вузлоў і сартыровачных станцый.
Месца працы, пасада: Ташкенцкая чыгунка, Самара-Златаустаўская чыгунка, Маскоўскі інстытут інжынераў транспарту (1934–1936, 1945–1955), Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (з 1955, кафедра кіравання эксплуатацыйнай работай, прафесар, у 1955–1968 – загадчык кафедры эксплуатацыі чыгунак).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР" (1963), ордэны Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, "Знак Почета" і інш.
Памёр 15.02.1987.
Варыянтная форма
Tihamiraŭ, Ivan Georgievič (1906—1987) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Теория взаимодействия в технологии сортировочных станций : автореферат диссертации ... доктора технических наук / Тихомиров И. Г. — [Москва, 1953].
Анкета вучонага (без анкеты).
Ціхаміраў Іван Георгіевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 467.
Ціхаміраў Іван Георгіевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1974. — Т. 11. — С. 117.
Тихомиров Иван Георгиевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 226.
Тихомиров Иван Георгиевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2013. — Т. 3 : Гомельская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 391.
Учитель — тот, у кого учатся / Виктор Негрей // Вести БелГУТа. — 2018. — 23 февраля (№ 4). — С. 2.
Учитель — тот, у кого учатся / Виктор Негрей // Железнодорожник Белоруссии. — 2018. — 3 марта (№ 18). — С. 14.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.