unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Бразулевіч, Валянцін Іосіфавіч (кандыдат медыцынскіх навук ; унутраныя хваробы ; 1937—2018)

    Нарадзіўся 22.08.1937, г. Віцебск. Урач-тэрапеўт. Кандыдат медыцынскіх навук (1975).
    Адукацыя: Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1961; аспірантура, 1973).
    Навуковыя інтарэсы: ішэмічная хвароба сэрца (дыягностыка, лячэнне, рэабілітацыя); рэабілітацыя хворых буйнаачаговым інфарктам міякарда; немедыкаментозныя метады лячэння гіпертаніі; атерасклероз брушных артэрый; урачэбна-працоўная экспертыза; удасканаленне навучання студэнтаў на кафедрах тэрапіі і інш.
    Месца працы, пасада: Ушацкі раён Віцебскай вобласці (1961–1965, намеснік галоўнага ўрача раёна), г. Наваполацк (з 1965, цэхавы тэрапеўт, загадчык здраўпункта будаўніча-мантажнага трэста № 16, загадчык тэрапеўтычнага аддзялення гарадской бальніцы), Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (з 1973, асістэнт кафедры факультэцкай тэрапіі, у 1988–2013 – загадчык кафедры поліклінічнай тэрапіі).
    Узнагароды: медаль "За доблестный труд. В ознаменование 100-летия со дня рождения В. И. Ленина", значкі "Отличнику здравоохранения" (СССР), "Отличник здравоохранения Республики Беларусь".
    Памёр 10.03.2018.

        Варыянтная форма
    Brazulevič, Valâncin Iosifavič (1937—2018)

        Гл. таксама
    Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Кафедра агульнай урачэбнай практыкі
    Бразулевич, Валентин Иосифович (кандидат медицинских наук ; внутренние болезни ; 1937—2018) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Катехоламины, тиреоидные гормоны и сократительная способность миокарда при хронической недостаточности кровообращения : автореферат диссертации ... кандидата медицинских наук : 14.00.05 / Бразулевич Валентин Иосифович. — Витебск, 1975.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Бразулевич Валентин Иосифович (22.08.1937 — 10.03.2018) // Вестник Витебского государственного медицинского университета. — 2018. — № 2. — С. 93.
    Сайт Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
    Рэпазіторый Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
    Электронны каталог ДУ "Рэспубліканская навуковая медыцынская бібліятэка".