unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Курапаценкі (дынастыя / сям'я)

    Дынастыя / сям'я дзеячаў беларускай і расійскай навукі. Уключае прадстаўнікоў трох пакаленняў. Заснавальнік – Курапаценка Фёдар Кузьміч (1903–1993), інжынер-землеўпарадкавальнік, кандыдат тэхнічных навук, прафесар Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Другое пакаленне – сын Фёдара Кузьміча Курапаценка Валянцін Фёдаравіч (1933–2017), матэматык, механік, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, і яго жонка Эвеліна Сцяпанаўна (нар. 1934; у дзявоцтве Кузняцова), матэматык, механік, кандыдат фізіка-матэматычных навук, супрацоўнікі Расійскага федэральнага ядзернага цэнтра – Усерасійскага навукова-даследчага інстытута тэхнічнай фізікі (г. Снежынск). Прадстаўнік трэцяга пакалення дачка Валянціна Фёдаравіча і Эвеліны Сцяпанаўны – Курапаценка Марыя Валянцінаўна, урач-педыятр-пульманолаг, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт, старшы навуковы супрацоўнік аддзела экалагічнай фізіялогіі Інстытута эксперыментальнай медыцыны (г. Санкт-Пецярбург).

        Варыянтная форма
    Kurapacenki

        Гл. таксама
    Курапаценка, Фёдар Кузьміч (кандыдат тэхнгічных навук ; землеўпарадкаванне ; 1903—1993)
    Куропатенки (династия / семья) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Сайт "Валентин Федорович Куропатенко".
    Сайт выдання Снежынскага інфармацыйна-аналітычнага агенцтва "Окно".
    Сайт "Институт экспериментальной медицины".