Справка
Нарадзіўся 08.08.1935, г. Магілёў. Эканаміст, спецыяліст у галіне эканамічнай тэорыі. Доктар эканамічных навук (1982), прафесар (1985). Прэзідэнт Беларускага саюза прадпрымальнікаў і арандатараў (з 1990).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1957), Інстытут эканомікі АН Беларускай ССР (аспірантура, 1964).
Навуковыя інтарэсы: тэорыя эфектыўнасці грамадскай вытворчасці, капітальных укладанняў, новай тэхнікі; якасць, надзейнасць, доўгатэрміновасць прадукцыі; развіццё эканомікі ў перыяд пераходу да рыначных адносін.
Месца працы, пасада: завод "Чырвоны металіст" (г. Барысаў; 1957–1962, начальнік планавага аддзела), Інстытут эканомікі АН БССР (1962–1978, старшы навуковы супрацоўнік, кіраўнік групы, кіраўнік сектара), Літва (1978–1983), Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (1983–1993, кафедра палітычнай эканоміі, прафесар).
Узнагароды: званне "Заслужаны эканаміст Рэспублікі Беларусь" (1994).
Памёр 21.07.1998.
Варыянтная форма
Kunâŭski, Maks Samuilavič (1935—1998) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Экономическая структура и эффективность социалистического производства : автореферат диссертации ... доктора экономических наук : 08.00.01 / Кунявский Макс Самуилович. — Одесса, 1981.
Пути экономии труда на транспортных, контрольных и ремонтных работах в промышленности (на примере машиностроительной и металлообрабатывающей промышленности БССР) : автореферат диссертации ... кандидата экономических наук / М. С. Кунявский. — Минск, 1964.
Анкета вучонага (без анкеты).
Куняўскі Макс Самуілавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 9. — С. 24.
Кунявский Макс Самуилович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 360.
Кунявский Макс Самуилович // Белорусский государственный экономический университет в биографиях преподавателей и выпускников : 75 лет, 1933—2008. — Минск, 2008. — С. 210—211.
Сайт "Бізнес саюз прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя прафесара М. С. Куняўскага".
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.