![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Аляксеенка, Аляксандр Анатольевіч (кандыдат тэхнічных навук ; электроніка ; нар. 1971) |
Нарадзіўся 23.11.1971, г. Гомель. Спецыяліст у галіне тэхналогіі і абсталявання для вытворчасці паўправаднікоў, матэрыялаў і прыбораў электроннай тэхнікі. Кандыдат тэхнічных навук (2006).
Адукацыя: Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны (спецыяльнасць "Фізіка", спецыялізацыя "Квантавая электроніка", кваліфікацыя "Інжынер-фізік", 1994; аспірантура, 1998).
Навуковыя інтарэсы: электратэхнічная ўстановачная кераміка; арганізацыя і развіццё тэхналагічных участкаў па выпуску абразіўнага інструмента, вогнетрывалай і тэрмастойкай керамікі; сінтэз кварцавага шкла золь-гель метадам; новыя матэрыялы для нелінейна-аптычных даследаванняў; вывучэнне ўплыву на функцыянальныя характарыстыкі фарміруемых аксідных матэрыялаў (у выглядзе парашкоў, шкла і плёнак) структуруючай тэрмаапрацоўкі ў кантралюемым газавым асяроддзі (паветра, вадарод, аргон, пары серы/селена).
Пазапрафесійная дзейнасць: літаратурная творчасць.
Месца працы, пасада: Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны (1997–1998, малодшы навуковы супрацоўнік), Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога (з 1998, Навукова-даследчая частка, НДЛ "Тэхнічная кераміка і нанаматэрыялы", вядучы навуковы супрацоўнік, з 2007 – загадчык лабараторыі). Інфармацыя на 2019.
Узнагароды: грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2017), прэмія Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта (2001, 2008), прэмія ПАТ "Компания "Сухой" і ААТ "ОКБ Сухого" (Расія, 2005) і інш.
E-mail: alexeenko@gstu.by
Варыянтная форма
Alexeenko, Alexander A. (нар. 1971) (англійская мова) |
Alâkseenka, Alâksandr Anatol'evič (нар. 1971) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
Падрабязней...
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |