На главную |
---|
Справка
Гулідзін, Пётр Канстанцінавіч (кандыдат педагагічных навук ; фізічная культура і спорт ; нар. 1953) |
Нарадзіўся 29.08.1953, г. Віцебск. Педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі. Кандыдат педагагічных навук (1986), дацэнт (1996).
Адукацыя: Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Фізічнае выхаванне", 1974), Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (аспірантура, спецыяльнасць "Тэорыя і методыка фізічнай культуры, спартыўнай трэніроўкі, аздараўленчая і адаптыўная фізічная культура", 1986).
Навуковыя інтарэсы: ацэнка і развіццё фізічных здольнасцей школьнікаў і спартсменаў; тэхнічныя сродкі навучання ў фізічнай культуры і нестандартнае абсталяванне; праграмаванне вучэбна-трэніровачнага працэсу ў спартыўным арыентаванні; удасканаленне навучальнага працэсу па падрыхтоўцы спецыялістаў па фізічнай культуры.
Месца працы, пасада: СШ № 10 г. Ліда Гродзенскай вобласці (1974), СШ № № 16 г. Віцебска (1976), настаўнік фізічнай культуры; Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1976–1979, старшыня спартыўнага клуба); Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (з 1979, факультэт фізічнай культуры і спорту, выкладчык, старшы выкладчык, дацэнт, з 1997 – кафедра лёгкай атлетыкі і лыжнага спорту, загадчык, з 2017 – кафедра спартыўна-педагагічных дысцыплін, загадчык). Інфармацыя на 2019.
Узнагароды: нагрудны знак "За развіццё фізічнай культуры ў Рэспубліцы Беларусь" (2008) і інш.
Варыянтная форма
Gulіdzіn, Pëtr Kanstancіnavіč (нар. 1953) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Комплексная оценка скоростно-силовых качеств мальчиков 10–11 лет с учетом индивидуальных темпов формирования организма : диссертация ... кандидата педагогических наук : 13.00.04 : защищена 15.03.2002 : утверждена 02.04.2003 / Гулидин Петр Константинович. — Витебск, 2002.
Анкета вучонага.
БД "Персональные страницы" ВДУ імя П. М. Машэрава.
Рэпазіторый ВДУ імя П. М. Машэрава.
Электронны каталог кніг Навуковай бібліятэкі ВДУ імя П. М. Машэрава.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |