На главную |
---|
Справка
Грыгарэвіч, Віктар Уладзіміравіч (кандыдат гістарычных навук ; фізічная культура і спорт ; нар. 1958) |
Нарадзіўся 02.01.1958, в. Грычынавічы, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць. Гісторык, спецыяліст па гісторыі фізічнай культуры і спорту. Кандыдат гістарычных навук (1992). Суддзя вышэйшай нацыянальнай катэгорыі па валейболе (з 1995). Член Беларускай федэрацыі валейбола. Старшыня Гродзенскай абласной калегіі суддзяў па валейболе.
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (спецыяльнасць "Фізічнае выхаванне", 1983; аспірантура, спецыяльнасць "Тэорыя і методыка фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі і аздараўленчай фізічнай культуры", 1990).
Навуковыя інтарэсы: гісторыя фізічнай культуры і спорту Беларусі; тэорыя і методыка фізічнага выхавання і спартыўнай трэніроўкі.
Месца працы, пасада: Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы (1983–2012; кафедра фізічнага выхавання і здароўя, выкладчык, старшы выкладчык, дацэнт; у 1994–2012, кафедра спартыўных гульняў, у 1994–2005 і 2009–2012 – загадчык кафедры, у 2005–2009 – дацэнт); Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (з 2012, кафедра фізічнага выхавання і спорту, загадчык кафедры). Інфармацыя на 2019.
Узнагароды: ганаровыя граматы Гродзенскага гарадскога савета дэпутатаў (2008), Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта (2011) і інш.
E-mail: sport-grsmu@mail.ru
Варыянтная форма
Grigorevich, V. V. (нар. 1958) (англійская мова) |
Grygarèvіč, Vіktar Uladzіmіravіč (нар. 1958) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
Падрабязней...
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |