Справка
Нарадзіўся 07.12.1912, г. Мінск. Эканаміст, географ. Доктар эканамічных навук (1971), прафесар (1972). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1938).
Навуковыя інтарэсы: эканамічная геаграфія Беларусі.
Месца працы, пасада: Мінскі статыстычны тэхнікум (1944–1946, дырэктар), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (з 1946, геаграфічны факультэт, кафедра эканамічнай геаграфіі замежных краін, у 1968–1986 – загадчык кафедры, 1947–1956 і 1962–1983 – дэкан факультэта).
Узнагароды: ордэны Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў, Чырвой Зоркі, Дружбы народаў, званне "Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР" (1975) і інш.
Памёр 07.01.1997.
Варыянтная форма
Ramanoŭskі, Mikalaj Tarasavič (1912—1997) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Развитие мануфактурной промышленности в Белоруссии (вторая половина XVIII — первая половина XIX в.) : автореферат диссертации ... доктора экономических наук : 08.592 / Н. Т. Романовский. — Минск, 1970.
Анкета вучонага (без анкеты).
Раманоўскі Мікалай Тарасавіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : [у 5 т.]. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 512.
Раманоўскі Мікалай Тарасавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 13. — С. 294. — Інфармацыя: год нараджэння 1919 – памылковы.
Романовский Николай Тарасович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 492.
Романовский Николай Тарасович // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001 : 80 год. — Мінск, 2001. — С. 238—239.
Мікалай Тарасавіч Раманоўскі : [памяці навукоўца] // Беларускі універсітэт. — 1997. — 23 студзеня (№ 1). — С. 2.
Николай Тарасович Романовский / Анна Ивановна Маскевич // Интеллектуальная элита Беларуси. Основоположники белорусской науки и высшего образования (1919―1961). ― Минск, 2021. — С. 104—114.
Сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.