unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Бондал, Ірына Васілеўна (кандыдат філалагічных навук ; мовазнаўства ; нар. 1962)

    Нарадзілася 15.05.1962, в. Немірова, Ушацкі раён, Віцебская вобласць. Мовазнавец, спецыяліст у галіне беларускага мовазнаўства. Кандыдат філалагічных навук (1995), дацэнт (2001).
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (спецыяльнасць "Беларуская мова і літаратура" 1984; аспірантура, спецыяльнасць "Беларуская мова", 1993).
    Навуковыя інтарэсы: праблемы лексікалогіі; фразеалогія; этналінгвістыка.
    Месца працы, пасада: Казянская СШ Браслаўскага раёна (1984–1986, настаўнік беларускай мовы і літаратуры); Нясвіжскае педагагічнае вучылішча (1986–1990, выкладчык беларускай мовы і літаратуры, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце); Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (1993–2018; выкладчык, старшы выкладчык, дацэнт, намеснік дэкана па вучэбнай рабоце факультэта беларускай філалогіі і культуры, адначасова ў 1996–2003 – вучоны сакратар, у 2003–2018 – прарэктар па выхаваўчай рабоце).
    Узнагароды: Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2005), Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2010), нагрудны знак Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь "Выдатнік адукацыі" (2012) і інш.

        Варыянтная форма
    Bondal, Iryna Vasileŭna (нар. 1962)

        Гл. таксама
    Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава. Факультэт гуманітарыстыкі і моўных камунікацый
    Бондал, Ирина Васильевна (кандидат филологических наук ; языкознание ; род. 1962) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Канструкцыі з атрыбутыўнымі адносінамі ў сучаснай беларускай літаратурнай мове : (структурна-семантычная характарыстыка) : аўтарэферат дысертацыі ... кандыдата філалагічных навук : 10.02.02 / Бондал Ірына Васілеўна. — Мінск, 1995.
    Катэгорыі атрыбутыўнасці і сродкі яе выражэння / І. В. Бондал // Роднае слова. — 1994. — № 12. — С. 25—30.
    Анкета вучонага.
    БД "Персональные страницы" Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.
    Рэпазіторый Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.
    Электронны каталог кніг Навуковай бібліятэкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.