Справка
Нарадзіўся 15.10.1921, с. Юркаўцы, Вінніцкая вобласць, Украіна. Урач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (1970), прафесар (1971). Член-карэспандэнт Расійскай народнай акадэміі навук (1991), акадэмік Міжнароднай акадэміі экалогіі і прыродакарыстання (1998). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Харкаўскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1952).
Навуковыя інтарэсы: сасудзістая хірургія; новыя спосабы накладання артэрыяльнага шва; распрацоўка спосабаў перасадкі касцявога мозгу; магнітатэрапія; педагогіка вышэйшай школы.
Месца працы, пасада: Міжабласны процітуберкулёзны шпіталь для інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны "Юрцава" (в. Юрцава, Аршанскі раён, Віцебская вобласць), 1-я гарадская бальніца імя М. І. Калініна г. Віцебска, Віцебскі станкабудаўнічы завод імя С. М. Кірава (загадчык здраўпункта), Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (з 1956, кафедра аперацыйнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі, у 1964–1991 – загадчык кафедры).
Узнагароды: ордэны Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 1-й ступені, "Знак Почета" і інш.
Памёр 31.08.2002.
Варыянтная форма
Dzâmecki, Anatol' Mar'ânavič (1921—2002) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Состояние магистральных вен конечности при операциях на бедренной артерии (экспериментальное исследование) : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 777 / А. М. Демецкий. — Минск, 1970.
О круговом шве артерий при острой лучевой болезни (экспериментальное исследование) : автореферат диссертации ... кандидата медицинских наук / А. М. Демецкий. — Смоленск, 1961.
Анкета вучонага (без анкеты).
Дзямецкі Анатоль Мар'янавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 6. — С. 139.
Анатолий Марьянович Демецкий — врач, педагог, ученый (к 90-летию со дня рождения) / В. В. Становенко [и др.] // Новости хирургии. — 2011. — Т. 19, № 6. — С. 150—153. — Сведения доступны также по Интернету: https://elib.vsmu.by/bitstream/123/9793/1/nkh_2011_6_150-153.pdf
Анатолий Марьянович Демецкий (к 70-летию со дня рождения) // Здравоохранение Белоруссии. — 1991. — № 11. — С. 70.
Сайт Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.