На главную |
---|
Справка
Врублеўскі, Яўгеній Паўлавіч (доктар педагагічных навук ; фізічная культура і спорт ; нар. 1952) |
Нарадзіўся 16.02.1952, п. г. т. Тоўстае, Цярнопальская вобласць, Украіна; грамадзянства – Расія. Педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі, аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай культуры. Доктар педагагічных навук (Расія, 2009; Беларусь, 2010), прафесар (Расія, 2009; Беларусь, 2010).
Адукацыя: Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Фізічнае выхаванне", 1973), Дзяржаўны цэнтральны інстытут фізічнай культуры (аспірантура, 1983), Расійскі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры, спорту і турызму (дактарантура, 2006).
Навуковыя інтарэсы: лёгкая атлетыка; спартыўная трэніроўка; індывідуалізацыя падрыхтоўкі жанчын у спартыўнай дзейнасці.
Пазапрафесійная дзейнасць: спартыўныя танцы.
Месца працы, пасада: Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1974–1981, кафедра фізічнага выхавання і спорту, выкладчык), Смаленская дзяржаўная акадэмія фізічнай культуры, спорту і турызму (1983–2009, у 1991–2003 і 2006–2009 – загадчык кафедры тэорыі і методыкі лёгкай атлетыкі), Палескі дзяржаўны ўніверсітэт (2009–2015, загадчык кафедры фізічнай культуры і спорту), Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны (з 2015, факультэт фізічнай культуры, у 2015–2017 – кафедра тэорыі і методыкі фізічнай культуры, з 2017 – кафедра спартыўных дысцыплін, прафесар). Інфармацыя на 2019.
Узнагароды: знакі "Отличник физической культуры и спорта" (Расія, 2000), "За заслуги в развитии физической культуры и спорта" (Расія, 2005), медалі "80 лет Госкомспорту России" (2003), "Ветеран труда" (Расія, 2009) і інш.
E-mail: vru-evg@yandex.ru
Варыянтная форма
Vrubleŭski, Âŭgenij Paŭlavič (нар. 1952) |
Vrublevskiy, E. P. (нар. 1952) |
Wrublewski, E. (нар. 1952) (польская мова) |
Врублевський, Є. П. (нар. 1952) (украінская мова) |
Гл. таксама
Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны. Факультэт фізічнай культуры |
Врублевский, Евгений Павлович (доктор педагогических наук ; физическая культура и спорт ; род. 1952) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
Фатаграфія.
Сайт факультэта фізічнай культуры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны.
Сайт "Спортивная Россия".
Сайт "eLIBRARY.RU".
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |