Справка
Нарадзіўся 01.09.1923, в. Невашоўшчына, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць. Урач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (1975), прафесар. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1951).
Навуковыя інтарэсы: лячэнне апёкаў стрававода; пластычная і сасудзістая хірургія; аднаўленчае лячэнне інвалідаў і хворых, якія пакутуюць на шматгадовыя трафічныя язвы ніжніх канечнасцей; медыка-біялагічная падрыхтоўка будучага настаўніка.
Месца працы, пасада: Варнянскі ўрачэбны ўчастак (Астравецкі раён, Гродзенская вобласць; 1951–1952), Узброеныя Сілы СССР (1952–1957), Маладзечанскі абласны аддзел аховы здароўя (Мінская вобласць; 1957–1960, намеснік загадчыка), Магілёўская абласная бальніца (намеснік галоўнага ўрача, урач-хірург), Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова (1962–2001, прафесар кафедры асноў медыцынскіх ведаў, у 1962–1998 – загадчык кафедры).
Узнагароды: ордэны Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 1-й ступені, медалі "За освобождение Варшавы", "За взятие Берлина", "За боевые заслуги", "За отвагу", "За победу над Германией в Великой Отечественной войне 1941–1945 гг." і інш.
Памёр [24?].02.2017.
Варыянтная форма
Sinâŭski, Mihail Mihajlavič (1923—2017) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Восстановительное лечение больных трофическими язвами нижних конечностей и экспертиза трудоспособности : автореферат диссертации ... кандидата медицинских наук : 777 / Синявский М. М. — Петрозаводск, 1968.
Анкета вучонага (без анкеты).
Синявский Михаил Михайлович // Организаторы здравоохранения Республики Беларусь. — Минск, 2002. — С. 341.
[85 лет со дня рождения Михаила Михайлович Синявского] // Здравоохранение Беларуси: знаменательные и юбилейные даты, 2008 год. ― Минск, 2008. — С. 52.
... И расписался на рейхстаге : [Михаил Михайлович Синявский] / Григорий Солонец // Мінская праўда. — 2012. — 8 мая (№ 80). — С. 3.
Сайт Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова. Некралог.