unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Чачын, Віктар Мікалаевіч (доктар тэхнічных навук ; 1930—1994)

    Нарадзіўся 25.01.1930, г. Гомель. Спецыяліст у галіне тэхналогіі машынабудавання. Доктар тэхнічных навук (1974), прафесар (1976). Акадэмік АН Беларускай ССР (1980).
    Адукацыя: Беларускі політэхнічны інстытут (1952).
    Навуковыя інтарэсы: пластычнае дэфармаванне металаў; аптымальныя тэхналагічныя рэжымы апрацоўкі матэрыялаў з выкарыстанне ударных хваляў.
    Месца працы, пасада: Аршанскі завод швейных машын (1952–1955), Фізіка-тэхнічны інстытут АН БССР (з 1958, у 1970–1983 – дырэктар, адначасова з 1969 – загадчык лабараторыі фізіка-хімічнай механікі), Беларуская дзяржаўная політэхнічная акадэмія (1983–1994, рэктар).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР" (1983) і інш.
    Памёр 06.06.1994, пахаваны на Усходніх могілках, г. Мінск.

        Варыянтная форма
    Čačyn, Viktar Mikalaevič (1930—1994)

        Гл. таксама
    Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (Мінск). Рэктар
    Фізіка-тэхнічны інстытут (Мінск)
    Чачин, Виктор Николаевич (доктор технических наук ; 1930—1994) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Фатаграфія.