![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Качура, Іван Міхайлавіч (кандыдат эканамічных навук ; 1902—1988) |
Нарадзіўся 24.07.1902, в. Турын, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць. Эканаміст (эканоміка сельскай гаспадаркі). Кандыдат эканамічных навук. Член-карэспандэнт АН БССР (1950), Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1959–1961).
Адукацыя: Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (1930), Усесаюзны навукова-даследчы калгасны інстытут (аспірантура, 1933).
Навуковыя інтарэсы: арганізацыя і аплата працы ў калгасах; укараненне гаспадарчага разліку; павышэнне прадукцыйнасці працы і эфектыўнасці выкарыстання тэхнікі ў сельскай гаспадарцы.
Месца працы, пасада: Беларускі навукова-даследчы інстытут сацыялістычнай рэканструкцыі сельскай гаспадаркі (1933–1937, старшы навуковы супрацоўнік, з 1935 – намеснік дырэктара), Беларускі рэспубліканскі камітэт прафсаюза вышэйшай школы і навуковых устаноў (з 1937, старшыня), ЦК КПБ (з 1939), Наркамат саўгасаў БССР (з 1941, намеснік наркама), Інстытут эканомікі АН БССР (з 1947, дырэктар), Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1951–1956, дырэктар), Беларускі навукова-даследчы інстытут эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі (у 1957–1969 – дырэктар, 1969–1971 – загадчык аддзела, з 1971 – старшы навуковы супрацоўнік-кансультант).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР" (1972).
Памёр 01.07.1988.
Варыянтная форма
Kačura, Ivan Mihajlavič (1902—1988) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага (без анкеты).
Качура Іван Міхайлавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1972. — Т. 5. — С. 526—527.
Качуро Иван Михайлович // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : [в 5 т.]. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 280.
Качуро Иван Михайлович // Национальная академия наук Беларуси : энциклопедический справочник. — Минск, 2017. — С. 272.
Качура Іван Міхайлавіч // Навуковыя работнікі БССР [Машынапіс]. — Менск [Мінск], 1936. — С. 87.
Иван Михайлович Качуро (к 110-летию со дня рождения) / З. М. Ильина // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя аграрных навук. — 2012. — № 3. — С. 110—112.
Фатаграфія.
Сайт Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |