На главную |
---|
Справка
Рагачоў, Аляксандр Аляксандравіч (доктар тэхнічных навук ; матэрыялазнаўства ; нар. 1978) |
Нарадзіўся 20.11.1978, г. Гомель. Спецыяліст у галіне матэрыялазнаўства, нанатэхналогій і нанаматэрыялаў. Доктар тэхнічных навук (2016), прафесар (2019).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту (спецыяльнасць "Абсталяванне і тэхналогіі высокаэфектыўных працэсаў апрацоўкі матэрыялаў", кваліфікацыя "Інжынер-механік", 2001; аспірантура, 2005), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (дактарантура, 2014).
Навуковыя інтарэсы: нанаструктураваныя вакуумныя пакрыцці; даследаванні ў галіне вакуумных плазмахімічных метадаў.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту (2005–2020; механічны факультэт, кафедра "Матэрыялазнаўства, апрацоўка і ўмацаванне матэрыялаў", навуковы супрацоўнік; кафедра "Матэрыялазнаўства і тэхналогія матэрыялаў", з 2006 – старшы навуковы супрацоўнік, з 2008 – дацэнт, з 2017 – прафесар) і адначасова Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны (2008–2020, навуковы супрацоўнік лабараторыі "Фізікахімія і тэхналогіі мікра - і нанаразмерных сістэм"); Інстытут хіміі новых матэрыялаў НАН Беларусі (з 2020, намеснік дырэктара па інавацыйнай дзейнасці, з 04.2020 – дырэктар инстытута). Інфармацыя на 2022.
Узнагароды: стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным (2010, 2019).
E-mail: rogachev78@mail.ru
Варыянтная форма
Ragačoǔ, Alâksandr Alâksandravič (нар. 1978) |
Rogachev, Alexander A. (нар. 1978) (англійская мова) |
Гл. таксама
Інстытут хіміі новых матэрыялаў (Мінск) |
Рагачовы — Мар'іны (дынастыя / сям'я) |
Рогачев, Александр Александрович (доктор технических наук ; материаловедение ; род. 1978) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
Падрабязней...
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |