Справка
Нарадзіўся 19.01.1987, в. Забелле, Полацкі раён, Віцебская вобласць. Эканаміст, палітычны дзеяч, арганізатар адукацыі. Кандыдат эканамічных навук (1952), дацэнт (1952). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (педагагічны факультэт, гістарычнае аддзяленне, 1925), курсы дысертантаў Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК УКП(б) (1951).
Навуковыя інтарэсы: эканамічная тэорыя; краязнаўства.
Месца працы, пасада: Бабруйскі акруговы аддзел адукацыі (1925–1926), Мінскі акруговы палітпрасвет (1926–1927), Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум (1927–1930), АН БССР (1930–1933), Дзяржаўны навукова-даследчы аўтадарожны інстытут Галоўнага ўпраўлення шашэйных і грунтавых дарог і аўтатранспарту БССР, Горацкая МТС (1933–1935), Горацкі райкам КПБ (1935–1937), Народны камісарыят асветы БССР (1937), СШ № 27 г. Віцебска (1939), Віцебскі абкам КПБ (1939–1941, 1946–1952), Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна (1952–1972, дацэнт, загадчык кафедры марксізму-ленінізму, кафедры філасофіі і палітэканоміі, у 1952–1958 – дырэктар інстытута).
Узнагароды: ордэны Чырвонай Зоркі (1942, 1967), Айчыннай вайны II ступені (1944), "Знак Почета" (1949) і інш.
Памёр 00.00.1972.
Варыянтная форма
Serafimaŭ, Vasil' Scâpanavič (1897—1972) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Вопросы социалистической индустриализации в трудах И. В. Сталина : автореферат диссертации ... кандидата экономических наук / Серафимов В. С. — Москва, 1951.
Анкета вучонага (без анкеты).
Серафімаў Васіль Сцяпанавіч // Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта: 1945—2014 : біябібліяграфічны даведнік. — Брэст, 2015. — С. 10—11.
Серафімаў Васіль Сцяпанавіч // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991 : энцыклапедычны даведнік : у 3 т. / Леанід Маракоў. — Мінск, 2003. — Т. 2. — С. 216—217.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.