Справка
Нарадзіўся 14.01.1898, в. Цімошкі, Мінскі раён, Мінская вобласць. Інжынер-гідратэхнік. Кандыдат тэхнічных навук (1935), дацэнт (1932).
Адукацыя: Сельскагаспадарчая акадэмія імя К. А. Ціміразева (Масква, 1924), Універсітэт марксізму-ленінізму Мінскага абкама КПБ (1950).
Навуковыя інтарэсы: гідратэхніка; меліярацыя.
Месца працы, пасада: Мінская балотная доследная станцыя (1920–1925, гідратэхнік), Народны камісарыят земляробства БССР (з 1925), Беларускі сельскагаспадарчы інстытут (1930–1933, загадчык кафедры меліярацыі і гідратэхнікі), адначасова Мінскі політэхнічны тэхнікум (з 1930, загадчык вучэбнай часткі), Беларускі політэхнічны інстытут (1933–1968, у 1933–1937 – загадчык гідратэхнічнага аддзялення, 1938–1940 – начальнік навукова-даследчага сектара і аспірантуры, з 1944 – загадчык кафедры "Гідратэхнічная меліярацыя" торфамеліярацыйнага факультэта, з 1945 – дэкан торфамеліярацыйнага факультэта, у 1959–1963 – дэкан гідратэхнічнага факультэта).
Памёр 27.10.1981.
Варыянтная форма
Mihajlaŭ, Sava Paŭlavič (1898—1981) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага (без анкеты).
Міхайлаў Сава Паўлавіч // Навуковыя работнікі БССР [Машынапіс]. — Менск [Мінск], 1936. — С. 139.
[Міхайлаў Сава Паўлавіч] // Галоўная вуліца Мінска, 1880—1940 гг. / Леанід Маракоў. — Мінск, 2013. ― Кн. 2. — С. 289.
Сайт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.