unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Пазняк, Самуіл Іахімавіч (кандыдат біялагічных навук ; 1897—1966)

    Нарадзіўся 07.11.1897, г. Мінск. Хімік-тэхнолаг, спецыяліст у галіне біятэхналогіі харчовых прадуктаў. Кандыдат біялагічных навук, дацэнт.
    Адукацыя: Маскоўскае вышэйшае тэхнічнае вучылішча (хімічны факультэт, 1924).
    Навуковыя інтарэсы: піваварная вытворчасць.
    Месца працы, пасада: Мінскае губернскае ўпраўленне па эвакуацыі палонных і бежанцаў (1918–1920, камендант), Цэнтральная хімічная лабараторыя Вышэйшага савета народнай гаспадаркі СССР (1924–1925, стажор), Маскоўскі піваварны завод (з 1925, памочнік майстра), Белхарчтрэст Вышэйшага савета народнай гаспадаркі БССР (Цэнтральная хімічная лабараторыя, загадчык лабараторыі), Навукова-даследчы інстытут харчовай прамысловасці БССР (з 1932, намеснік дырэктара на навуцы, дырэктар), Беларускі політэхнічны інстытут (з 1928, дацэнт кафедры брадзільнай вытворчасці, у 1939–1941 і з 1947 – загадчык кафедры тэхналогіі харочовых вытворчасцей, у 1939–1941 і 1945–1947 – рэктар).
    Узнагароды: ордэн "Знак Почета" (1944), медаль "За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941–1945 гг." (1946) і інш.
    Памёр 02.09.1966. Пахаваны на Усходніх могілках (сектар 26, рад 15, участак 6), г. Мінск.

        Варыянтная форма
    Paznâk, Samuil Iahimavič (1897—1966)
    Позняк, Самуіл Іоахімавіч (1897—1966)

        Гл. таксама
    Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (Мінск). Рэктар
    Позняк, Самуил Иоахимович (кандидат биологических наук ; 1897—1966) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Примерный расчет продуктов пивоваренного производства : пособие / [Позняк С. И.]. — Минск, 1965.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    [Пазняк Самуіл Іахімавіч] // Галоўная вуліца Мінска, 1880—1940 гг. / Леанід Маракоў. — Мінск, 2013. ― Кн. 2. — С. 292.
    Позняк Самуіл Іоахімавіч // Навуковыя работнікі БССР [Машынапіс]. — Менск [Мінск], 1936. — С. 163.
    Позняк Самуил Иоахимович — ректор БПИ в 1939—1941 и 1945—1947 гг. // Биографии ректоров БПИ — БГПА — БНТУ / К. И. Баландин. — Минск, 2018. — С. 8—9.
    Фатаграфія.
    Рэпазіторый Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.